wd wp Пошук:

Адрыян Віктаравіч Прахаў

Адрыян Віктаравіч Пра́хаў (4 (16) сакавіка 1846, Мсціслаў1 (14) мая 1916, Ялта) — украінскі гісторык мастацтва, археолаг, мастацкі крытык. Доктар мастацтвазнаўства (1879). Прафесар (1880).

Вучыўся ў 3-й гімназіі Санкт-Пецярбурга. У 1867 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1869 г. зацверджаны на пасадзе хавальніка Музея выяўленчых мастацтваў. У гэтым жа годзе быў накіраваны ў навуковую камандзіроўку за мяжу, у час якой працаваў у музеях Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Італіі, наведаў Парыж, Берлін, Вену, Лондан, Неапаль. У Мюнхене слухаў лекцыі Г. Бруна (ням.: Heinrich (von) Brunn.

У 1871 г. А. В. Прахаў вярнуўся ў Пецярбург з мэтай абароны дысертацыі на атрыманне вучонай ступені магістра тэорыі і гісторыі мастацтва. У 1873 годзе зацверджаны дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта, выкладаў гісторыю мастацтваў. У 1875—1887 гг. выкладаў у Акадэміі мастацтваў, у 1887—1897 гг. у Кіеўскім універсітэце. У 1897 г. вярнуўся ў Санкт-Пецярбург і працаваў на кафедры ва ўніверсітэце.

Навуковая і творчая дзейнасць

А. В. Прахаў займаўся даследаваннем мастацтва Старажытнага Егіпта і Старажытнай Грэцыі, Кіеўскай Русі, помнікаў царкоўнай архітэктуры Валыні. У 1880—1882 гг. даследаваў даследаваў і замаляваў мазаікі і фрэскі ў Сафійскім саборы і Кірылаўскай царкве ў Кіеве і запрасіў для іх аднаўлення М. А. Урубеля. У 1884—1886 гг. кіраваў будаўніцтвам і ўнутраным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве.

У 1875—1878 гг. А. В. Прахаў рэдагаваў часопіс «Пчела», у 1904—1907 гг. часопіс «Художественные сокровища России». Аўтар адной з першых[1] публікацый пра мастацкую спадчыну Тараса Шаўчэнкі.

Галоўныя навукова-літаратурныя працы А. В. Прахава[2]:

і інш.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 31. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  2. Прахов Адриан Викторович // НЭС РОССИИ, 2014. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціславе
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Археалогія ва Украіне
Катэгорыя·Памерлі ў Ялце
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы