wd wp Пошук:

Yucca rupicola

Yucca rupicola — від раслін сямейства Спаржавыя. Від быў апісаны Джорджам Генрыхам Адольфам Шэелем у 1850 годзе[3].

Апісанне

Гэта невялікая, безсцябловая расліна з характэрным закручаным лісцем. Яна з’яўляецца роднай для рэгіёна плато Эдуардс у Тэхасе, а таксама сустракаецца на паўночным усходзе Мексікі (Кааўіла, Нуэва-Леон)[4].

Від утварае калоніі разетак(бел. (тар.)) бел., калі парасткі адсутнічаюць над зямлёй, але прысутнічае галінасты каўдэкс(руск.) бел. пад зямлёй. Лісце вузкаланцэтнае, злёгку сукулентнае, вітое, да 60 см даўжынёй, але каля 40 мм у шырыню ў самым шырокім месцы. Кветкі вісячыя, званочкавыя, белыя або зеленаватыя. Плод — сухая капсула да 6 см даўжынёй[5][6][7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Adolf Scheele (1850). “Beiträge zur einer Flora von Texas”. Linnaea 23: 139–146 (page 143). http://www.biodiversitylibrary.org/item/109824#page/151/mode/1up.
  4. Kew World Checklist of Selected Plant Families, Yucca rupicola
  5. Flora of North America v 26 p 431, Yucca rupicola
  6. Scheele, George Heinrich Adolf. 1850. Linnaea 23: 143—146. Yucca rupicola
  7. Engelmann, Georg. 1873. Transactions of the Academy of Science of St. Louis 3: 48. Yucca rupicola’

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Агававыя