wd wp Пошук:

XXVI Генеральная асамблея Міжнароднага астранамічнага саюза

XXVI Генеральная асамблея Міжнароднага астранамічнага саюза — міжнародная канферэнцыя, якая была арганізавана Міжнародным астранамічным саюзам і праходзіла ў Празе 1425 жніўня 2006 года.

24 жніўня ўдзельнікамі асамблеі было прынята рашэнне змяніць вызначэнне тэрміна «планета». Зараз афіцыйна планетай Сонечнай сістэмы называецца нябеснае цела, якое адпавядае усім наступным умовам:

Апошняе ўдакладненне наконт свабоднай прасторы, дададзенае на асамблеі, азначае, што на арбіце планеты не знаходзіцца нябесных целаў, якія не з’яўляюцца яе спадарожнікамі[1].

Асамблея відавочна дэкларавала, што Плутон не з’яўляецца планетай. Ён задавальняе толькі двум першым крытэрыям, якія выкарыстоўваліся раней, і не задавальняе новаму крытэрыю. Яго класіфікацыя змененая на «карлікавая планета», у якія таксама ўваходзяць Эрыс, Цэрэра, Макемаке і Хаумеа.

Дадзенае вызначэнне абмежавана Сонечнай сістэмай, г. зн. Асамблея ніяк не спрабавала класіфікаваць целы, званыя экзапланетамі.

Зноскі

  1. Афіцыйнае азначэнне планеты і карлікавай планеты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·2006 год у Празе
Катэгорыя·Жнівень 2006 года
Катэгорыя·Планеталогія