wd wp Пошук:

XV інтэрбрыгада імя Аўраама Лінкальна

Не блытаць з Батальён імя Аўраама Лінкальна.

XV інтэрбрыгада імя Аўраама Лінкальна — адна з інтэрбрыгад, што змагаліся ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Падраздзяленне названа ў гонар 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна.

Баявы шлях

Створана ў студзеня 1937 года. За час свайго знаходжання ў Іспаніі прыняла ўдзел у многіх бітвах. Да найболей значных можна аднесці бітву пры Брунетэ, бітву за Сарагосу, бітву пры Бельчытэ, Тэруэльскую аперацыю, баі на Хараме і бітву на Эбра. Часта несла цяжкія страты, што вымушала камандаванне папаўняць падраздзяленне іншымі фармаваннямі і часам нават аб’ядноўваць патрапаныя батальёны ў адно злучэнне.

Склад

Перыяд Нумар Назва Склад Заўвагі
31 студзеня 1937 — 23 верасня 1938 16-ы/57-ы Батальён Саклатавы брытанцы, ірландцы расфарміраваны
31 студзеня 1937 — 23 верасня 1938 17-ы/58-ы Батальён Лінкальна амерыканцы, канадцы, брытанцы, ірландцы расфарміраваны
31 студзеня — 20 верасня 1937 18-ы Батальён Дзімітрава балгары, грэкі, югаславы перайшоў у 45-ю дывізію
31 студзеня — 4 жніўня 1937 19-ы Батальён Шостага лютага французы, бельгійцы перайшоў у 14-ю інтэрбрыгада
14 сакавіка — 10 лістапада 1937 24-ы/59-ы Кубінскі батальён кубінцы перайшоў у змешаную брыгаду
29 чэрвеня 1937 — 23 верасня 1938 60-ы Батальён Макензі—Папіна амерыканцы, канадцы расфарміраваны
4 — 14 ліпеня 1937 20-ы Батальён Вашынгтона амерыканцы аб’яднаны з батальёнам Лінкальна

Камандзіры

Імя Краіна Перыяд
Янаш Галіч Венгрыя 31 студзеня – 15 лютага 1937
Уладзімір Чопіч Югаславія 15 лютага — 10 ліпеня 1937
Клаўс Бекер  Германія 10 ліпеня — 5 жніўня 1937
Уладзімір Чопіч Югаславія 5 жніўня 1937 — 7 сакавіка 1938
Роберт Хэйл Мэрымен  ЗША 7 — 31 сакавіка 1938
Уладзімір Чопіч Югаславія 1 красавіка — 15 мая 1938
Хасэ Антоніа Вальедор Альварэс  Другая Іспанская Рэспубліка 15 мая — 23 верасня 1938
Хорхэ Агасціна  Куба 21 студзеня – 4 лютага 1939
Жазэ Гей да Кунья  Бразілія 4 — 9 лютага 1939

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Брыгады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Інтэрнацыянальныя брыгады