wd wp Пошук:

Брунецкая аперацыя

Брунецкая аперацыя — наступальная аперацыя рэспубліканскай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Прадмовы

У чэрвені 1937 года нацыяналісты авалодалі горадам Більбаа і актыўна развівалі сваё прасоўванне ў Паўночнай Іспаніі. Паралельна з гэтым парты, што знаходзіліся пад кантролем Рэспублікі, былі ўзяты ў блакаду франкісцкім флотам. Дадзены момант прывёў да значнага скарачэння ваеннай дапамогі з СССР. Меркавалася пачаць забеспячэнне праз французскую мяжу, але для гэтага неабходна было пераканаць афіцыйны Парыж у дзеяздольнасці рэспубліканскага ўрада, правёўшы паспяховую ваенную аперацыю.

План

Камандаванне Рэспублікі разлічвала аслабіць націск праціўніка на Паўночным фронце і сарваць будучае наступленне ў Паўднёвай Іспаніі. Рэспубліканцы намячалі нанесці 2 сустрэчных ўдару ў агульным кірунку на Брунетэ — важны вузел камунікацый у тыле франкістаў. Галоўны ўдар сіламі 2 карпусоў з раёна на паўночны захад ад Мадрыда, дапаможны — з раёна на паўднёвы ўсход ад Мадрыда ў напрамку Навалькарнера. Меркавалася акружыць і разграміць Мадрыдскі корпуса нацыяналістаў.

Баявыя дзеянні

Баявыя дзеянні пачаліся наступленнем на дапаможным кірунку. Прасунуўшыся на 3 км, рэспубліканцы, аднак, былі спынены моцнымі контратакамі франкістаў. На кірунку галоўнага ўдару іх войскі, засяродзіўшы на ўчастку шырынёй 12 км 6 пяхотных дывізій, каля 100 гармат, 80 танкаў і 30 бронемашын, у ноч на 6 ліпеня перайшлі ў наступленне і на працягу першых гадзін прарвалі абарону нацыяналістаў. Развіваючы прарыў, пяхота і танкі рэспубліканцаў да зыходу 6 ліпеня авалодалі Брунетэ. Поспех наступленняшмат у чым быў вызначаны высокімі маральна-палітычнымі якасцямі рэспубліканскіх войскаў і замежных інтэрбрыгад, якія дзейнічалі ў іх складзе.

Мяцежнікі вымушаны былі перакінуць значныя сілы з Паўночнага фронту ў раён Брунетэ, у выніку чаго прасоўванне рэспубліканскіх частак было спынена. 24 ліпеня франкісты нанеслі моцны контрудар у напрамку горада, прымусіўшы рэспубліканцаў адысці ў паўночным кірунку і перайсці да абароны.

Вынікі

Рэспубліканскаму камандаванню не ўдалося дасягнуць канчатковай мэты. Для вырашэння пастаўленай задачы наяўных сіл і сродкаў было недастаткова. Былі дапушчаны пралікі ў арганізацыі аперацыі. У склад ударнай групоўкі не было выдзелена неабходных сіл для развіцця тактычнага поспеху ў аператыўны. Тым не менш Брунецкая аперацыя сарвала планы мяцежнікаў адносна тэрмінаў ліквідацыі Паўночнага фронту, яны таксама былі вымушаныя адмовіцца ад наступлення на паўднёвым фронце — у Эстрэмадуры.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бітвы ў Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·1937 год у Іспаніі
Катэгорыя·Ліпень 1937 года
Катэгорыя·Канфлікты 1937 года