wd wp Пошук:

Watch Docs

«Watch Docs» — міжнародны фестываль дакументальнага кіно[uk] па правах чалавека, першыя паказы якога адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве і які штогод збірае на сваіх пляцоўках гледачоў і удзельнікаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання.[1]

У Беларусі

«Watch Docs Belarus» з’явіўся ў Мінску ў 2015 годзе намаганнямі аднадумцаў і валанцёраў. Адбыўся двойчы, паказаны фільмы сусветна вядомых рэжысёраў, праведзены гутаркі са стваральнікамі і галоўнымі героямі стужак, а таксама экспертамі па актуальных праблемах: іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, залежнасці падлеткаў, праца праваабаронцаў у Беларусі, падзеі ва Украіне.

Зноскі

  1. Strona główna(польск.)  (недаступная спасылка). WATCH DOCS. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2019. Праверана 7 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Кінафестывалі