wd wp Пошук:

Wake Up

«Wake Up» (з англ. — «Прачніся») — дэбютны самотнік беларускага рок-гурта «Open Space», самастойна выдадзены 13 верасня 2007 года. Усе спевы напісаны самім гуртом на англійскай мове. Спачатку музыкі арыентаваліся на пяць трэкаў, але ў апошні момант на міні-альбом увайшла бонусная песня «Today», якая раней нідзе не выконвалася[1]. 13 верасня 2007 года кружэлка была прэзентавана ўжывую аншлагавым канцэртам у мінскім клубе «Графіці»[2]. Песні з яе адразу трапілі у эфір беларускіх радыёстанцый[3].

Прыём крытыкаў

У рэцэнзіі самотніка Алена «Aresha» Сабалеўская з музычнага партала «LiveSound.by» пісала: «Ствараецца ўражанне, што слухаеш замежны гурт: добрая англійская, саўнд у духу брытанскіх рокераў (або попераў). Дужа пазнаецца ўплыў такіх калектываў, як „Travis(руск.) бел.“, „Coldplay“, „Muse(бел. (тар.)) бел.“»[4]. Яна ж вылучыла ўклад вакаліста і адзначыла найбольш прыкметныя творы на дыску «няцяжкай гітарнай музыкі трохі штучнага выканання»: «Today», «In My Head», «Wake Up»[4].

Спіс кампазіцый

НазваАўтар Працягласць
1. «Wake Up» Open Space 3:08
2. «Walk With Me» Open Space 3:47
3. «Stop It» Open Space 3:51
4. «Song Of The Seaman» Open Space 2:59
5. «In My Head» Open Space 3:57
6. «Today» Open Space 2:54

Удзельнікі

Open Space:

Вытворчасць:

  • Віталь Кулеўскі — запіс і звядзенне (1, 2, 3, 4, 5).
  • Сева Маслаў — запіс і звядзенне, мастэрынг (6).
  • Віталь Маціеўскі — мастэрынг (1, 2, 3, 4, 5).
  • Максім Мястоўскі — дызайн вокладкі CD.

Зноскі

  1. Сакович, Екатерина (2007). “OPEN SPACE :: Wake Up” (in ru). Музыкальная газета (34). http://www.nestor.minsk.by/mg/2007/34/mg73404.html. Retrieved on 2019-06-07.
  2. Кузьміч, Воля; Сідун, Юра Open Space прэзэнтаваў першы міні-альбом «Wake Up»(бел.) . generation.by (14 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 27 кастрычніка 2019.
  3. Маринич, Светлана; Иванкова, Дарья “misty” НОВОСТИ: Open Space. Всё только начинается…(руск.) . Xlam.by. LiveSound.by (8 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
  4. 1 2 Соболевская, Елена “Aresha”; Черницкий, Андрей “duckling” Проснись и открой Open Space: рецензия(руск.) . LiveSound.by (11 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2007. Праверана 26 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Альбомы Open Space
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Альбомы 2007 года