wd wp Пошук:

Vsauce

Vsauce (/ˈvsɔːs/) — брэнд каналаў YouTube, створаны Майклам Стывенсанам[1]. На канале публікуюць відэа на навуковыя, псіхалагічныя, матэматычныя і філасофскія тэмы, а таксама гульні, тэхналогіі і іншыя прадметы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс[2].

Каналы

Брэнд Vsauce уключае ў сябе наступныя каналы:

Vsauce1 — вядзецца асабіста Майклам. На канале публікуюцца відэа на тэмы навукі, матэматыкі, антрапалогіі і філасофіі;

Vsauce2 — арганізаваны Кевінам Ліберам, ахоплівае тэмы, якія тычацца матэматычных парадаксаў, незвычайных ведаў, гаджэтаў і людзей[3][4];

Vsauce3 — вядучы — Джэйк Ропер. Канал прысвечаны выдуманым сусветам і відэагульням[3][5];

WeSauce — канал, які паказвае творчасць падпісчыкаў каналаў Vsauce. WeSauce здаецца неактыўным і не выпусціў відэа з 15 кастрычніка 2015 года[6];

D! NG , раней DONG (Do Online Now Guys), — гэта канал, які стартаваў Vsauce, у якім прадстаўлены незвычайныя старонкі, дадаткі і гульні з усяго Інтэрнэту. Першае відэа загружана 29 кастрычніка 2015 года[7][8].

Некаторыя відэа Vsauce публікавалісь у інтэрнэт-выданнях навін такіх як The Huffington Post, CBS, і Gizmodo[2][9].

Звязаныя каналы

20 кастрычніка 2006 г. Майкл стварыў асабісты канал pooplicker888. Яго першае відэа «Calvin Klein With Models Hot Dog» было загружана 24 лютага 2007 года[10].

Узнагароды

Vsauce выйграў прэмію Webby у намінацыі найлепшыя навіны і інфармацыю[11].

У 2014 і 2015 гадах канал атрымаў узнагароду Streamy за найлепшы канал у катэгорыі навукі і адукацыі[12][13].

Зноскі

  1. https://www.youtube.com/watch?v=nghVd3O6uVE&feature=channel&list=UL
  2. 1 2 https://gizmodo.com/what-is-the-hottest-temperature-anything-can-be-5947638
  3. 1 2 https://web.archive.org/web/20131029192207/http://metzener.com/2013/03/31/vsauce-vsauce2-vsauce3-youtube-channels/
  4. http://juliusbloop.com/about/ Архівавана 17 чэрвеня 2013.
  5. https://www.themarysue.com/vsauce-playstation-stop-motion-facts/
  6. https://www.youtube.com/user/WeSauce
  7. https://www.youtube.com/channel/UClq42foiSgl7sSpLupnugGA/about
  8. https://www.jewishlinknj.com/features/19729-three-strategies-of-successful-educational-videos
  9. https://gizmodo.com/guns-in-space-and-how-to-kill-our-sun-5938089
  10. https://www.youtube.com/user/pooplicker888
  11. https://variety.com/2014/biz/news/jay-z-google-netflix-among-webby-awards-winners-1201165750/
  12. https://www.usatoday.com/story/life/web-to-watch/2014/09/04/web-to-watch-early-streamy-winners-seinfeld-galifianakis-obama/15101697/
  13. http://www.streamys.org/nominees-winners/5th-annual-nominees-winners/
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Папулярызацыя навукі
Катэгорыя·YouTube