Вольва ÖV4Вольва ÖV4 на Вікісховішчы
Агульныя даныя
Вытворца: | Volvo Personvagnar |
Выпуск: | 1927–1929 |
Кампаноўка: | Задні |
Пераемнік |
Volvo ÖV4 — першы аўтамабіль маркі Volvo. Абазначэнне ÖV4 азначае «адкрыты 4-цыліндравы кабрыялет» (шведск.: Öppen Vagn 4 cylindrar).
За 1927—1929 гады было выраблена 996 аўтамабіляў гэтай мадэлі.
У 1924 годзе Густаў Ларсан (шведск.: Gustaf Larson) і Асар Габрыэльсан (шведск.: Assar Gabrielsson), за абедам у рэстаране Sturehof (Стакгольм), прынялі рашэнне стварыць аўтамабіль для Швецыі.
Кампаньёны працавалі над такім аўтамабілем, які быў бы прыдатны да выкарыстання ў дарожных і кліматычных умовах Швецыі.
На яго стварэнне ў Ларсана і Габрыэльсана сышло 3 гады. Фінансавую падтрымку партнёрам аказала кампанія SKF, якая займалася выпускам шарыкавых падшыпнікаў.
25 ліпеня 1926 года быў выраблены прататып аўтамабіля.
А першы серыйны аўтамабіль выехаў з варот заводу раніцай 14 красавіка 1927. Было запланавана выпусціць у гэты год па 500 асобнікаў адкрытай і закрытай версій, але прадаць атрымалася толькі 297 машын.
Усяго за 1927—1929 гады было выраблена 996 аўтамабіляў гэтай мадэлі (694 PV4 і 302 ÖV4).
На момант пачатку вытворчасці, адкрытая версія (ÖV4) каштавала 4800 шведскіх крон. Закрытая (PV4) — 5800 шведскіх крон.
Аўтамабіль абсталёўваўся чатырохцыліндравым рухавіком Pentaverken аб’ёмам 1944 куб.см, магутнасцю 28 к.с. і несінхразаванай 3-ступеністай КП. Максімальная хуткасць складала 90 км / г, аднак рэкамендаваная фірмай - 60 км / г.
Мадэлі 1927 году абсталёўваліся тормазамі толькі задніх колаў, на пярэдніх яны з’явіліся толькі ў 1928 годзе, у якасці опцыі.
ÖV4 меў раму з ясеня і бука, а бакавыя панэлі — са шведскай ліставай сталі. Закрытая версія (PV4) абсталёўваўся рамай з ясеня і бярозы, мела кузаў з драўлянага каркаса, пакрытага штучнай скурай.
Машыны камплектаваліся 20-цалевымі коламі артылерыйскага тыпу — з драўлянымі спіцамі і здымным вобадам.
Праца на зборачным заводзе над першым серыйным аўтамабілем кіпела ўсю ноч, і апошнія тэхналагічныя аперацыі завяршалі ўжо раніцай. У выніку, у канструкцыі аўтамабіля ў спешцы нешта наблыталі, і першы аўтамабіль Volvo, замест таго каб паехаць наперад са зборачнай лініі, паехаў пачаў рухацца ў зваротным кірунку.[1][2] Аказалася, што няправільна ўстаноўлены перадачы задняга моста.
Кожны з 10 прататыпаў, пабудаваных у 1926 годзе, атрымаў сваё ўласнае імя. Усе былі названыя паводле альманаха на дату іх завяршэння. Jacob — быў гатовы 25 ліпеня, у дзень, які ў шведскім календары завецца днём Якаба. У якасці прыкладу, акрамя таго, з дзесяці аўтамабіляў былі названыя Emil (Эміль), Sjöjungfrun (Русалка), Trollungen[3].