wd wp Пошук:

Volkswagen Touran

Volkswagen Touran — кампактвэн на базе VW Golf. У мадэльным шэрагу Volkswagen з 2003 года. Назва Touran паходзіць ад спалучэння «Tour» (бел.: паездка) і «Sharan».

Сярод прадукцыі Volkswagen мадэль займае месца паміж кампактвэнам Golf Plus / Golf Sportsvan і мінівэнам Sharan.

Першае пакаленне (2003—2015)

Touran (2003—2006)
Touran (2003—2006)

Volkswagen Touran першага пакалення пабудаваны на платформе мадэлі Golf V.

Спачатку былі даступныя 5-мясцовыя і 7-мясцовыя варыянты аўто, але са з’яўленнем у 2005 годзе пяцімясцовага кампактвэна Golf Plus, ад 5-мясцовага Volkswagen Touran кампанія адмовілася.

Ад пачатку выпуску былі прапанаваныя бензінавыя рухавікі 1,6 (102 к.с.), 1.6 FSI (115 к.с.) і 2.0 FSI (150 к.с.) і турбадызелі 1.9 TDI (100 к.с.), 1.9 TDI (105 к.с.) і 2.0 TDI (136 к.с.). У 2004 годзе шэраг пашыраны 90-моцным 1,9 TDI і 2,0 TDI магутнасцю 140 к.с.

Touran GP (2006—2010)

Touran (2006—2010)

На Парыжскім аўтасалоне 2006 года быў прадстаўлены мадэрнізаваны Volkswagen Touran[1]. З’явіліся новыя фары і рашотка радыятара, выкананыя ў стылі VW Passat і Eos, новы пярэдні бампер і капот. Ззаду абноўлены Touran атрымаў змененыя заднія ліхтары. У інтэр’еры быў зменены дызайн пярэдняй панэлі, сталі прымяняцца новыя матэрыялы і варыянты аздаблення.

У шэраг рухавікоў дадаліся два бензінавыя рухавікі — 1.4 TSI (140 к.с.) і 2.0 EcoFuel (109 к.с.). Затым дэбютаваў турбадызель 2.0 TDI з 170 к.с., а праз год з’явіўся 1.4 TSI у версіі 170 к.с. У 2008 годзе былі ўведзеныя 1.9 TDI BlueMotion (105 к.с.), у 2009 годзе — 1.4 TSI EcoFuel (150 к.с.).

З’явілася версія CrossTouran, якая адрозніваецца абвіссю кузава з нефарбаванага пластыка: накладкамі на пярэдні і задні бамперы, парогі кузава і колавыя аркі. CrossTouran таксама мае павялічаны на 12 міліметраў дарожны прасвет, а таксама 17-цалевыя колавыя дыскі[2].

Touran GP2 (2010—2015)

Touran (2010—2015)

Другая мадэрнізацыя была праведзеная ў 2010 годзе.

Другое пакаленне (2015)

Volkswagen Touran (2015) У сакавіку 2015 года быў прадстаўлены Touran другога пакалення, пабудаваны на модульнай платформе MQB(ням.) бел..

Даўжыня — 4527 мм, вышыня — 1659 мм, памер колавай базы — 2791 мм. Аб’ём багажніка ў пяцімеснай версіі складае 834 літра. Пры сямі месцах, якія заказваліся за дадатковую плату, аб’ём багажніка скарачаецца да 743 літраў. Сядзенні складаюцца ўтвараючы роўную падлогу з багажнікам. У такім выглядзе аб’ём атрыманага грузавога аддзялення складае 1980 літраў. Задні шэраг складаецца з трох паасобных сядзенняў. Крэслы можна ссоўваць, павялічваючы аб’ём багажніка, а таксама змяняць вугал нахілу спінкі. Кожнае сядзенне мае мацаванні Isofix. Апцыянальна ў Touran былі даступныя заднія сядзенні, якія трансфармуюцца ў дзіцячыя крэслы.

Рухавікі:

Дызель аб’ёмам 1,6 літра працуе разам з 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Таксама ўсталёўвалася 7-ступеньчатая рабатызаваная трансмісія DQ200 з “сухімі” счапленнямі. З дызелем аб’ёмам 2,0 агрэгатуецца 6-ступеньчатая рабатызаваная каробка перадач з двума “мокрымі” счапленнямі.

Пярэдняя падвеска тыпу McPherson, ззаду — шматрычажная.

Volkswagen Touran L (для кітайскага рынку)

Volkswagen Touran L выпускаецца на канвееры сумеснага прадпрыемства Shanghai Volkswagen у Кітаі. Таксама для кітайскага рынку падрыхтавана версія CrossTouran L, якая адрозніваецца іншымі бамперамі, кратамі радыятара, пластыкавымі накладкамі на парогах і колавых арках, арыгінальнымі 18-цалевымі коламі, а таксама павялічаным на 23 мм дарожным прасветам[3].

Зноскі

  1. Обновленный VW Touran покажут в Париже Архівавана 11 лістапада 2011. // motor.ru (руск.)
  2. VW Touran получает внедорожную версию Архівавана 28 ліпеня 2014. // motor.ru (руск.)
  3. У компактвэна Volkswagen Touran появилась кросс-версия // autoreview.ru (руск.)

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі Volkswagen