wd wp Пошук:

Turning Torso

HSB Turning Torsoнебаскроб у Мальмё, Швецыя, размешчаны на шведскім баку праліва Эрэсун. Будынак спраектаваны іспанскім архітэктарам Сант’яга Калатрава і афіцыйна адкрыты 27 жніўня 2005. Вышыня 54-павярховага будынка складае 190 метраў. Па завяршэнні будаўніцтва ён стаў самым высокім жылым будынкам Скандынавіі і другім па вышыні ў Еўропе пасля 264-метровага будынка Трыумф-Палас ў Маскве. Да пабудовы гэтага гмаху, самым высокім будынкам Мальмё быў 82-метровы будынак Кронпрынц (шведск.: Kronprinsen).

Прататыпам канструкцыі будынка паслужыла скульптура Сант’яга Калатрава «Twisting Torso» (анг. Закручанае тулава).

Падзеі

18 жніўня 2006 аўстрыйскі скайдайвер Фелікс Баўмгартнер скокнуў з верталёта з парашутам і прызямліўся акурат на верхні паверх будынка Turning Torso. Затым ён саскочыў з будынка ўніз на зямлю і ўдала прызямліўся.

Спасылкі

  Turning Torso - 3D мадэль Google Maps  KMZ (файл метак KMZ для Google Earth)

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. https://www.archute.com/2016/01/23/the-turning-torso/
  3. Emporis Building Directory
  4. https://www.hsb.se/malmo/turningtorso/nagra-fakta-om-hsb-turning-torsoHSB.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мальмё
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Архітэктура Швецыі