wd wp Пошук:

Tiliqua occipitalis

Tiliqua occipitalis — від яшчарак з роду Tiliqua.

Апісанне

Дасягае ў даўжыню да 40-45 см. Адзін з найбольш яркаафарбаваных відаў роду. Афарбоўка верхняга боку цела светла-карычневая або крэмавая з шырокімі цёмнымі папярочнымі палосамі няправільнай формы. Ад вока да шыі праз скроневую вобласць праходзіць шырокая чорная паласа. Кончык морды цёмны. Пярэднія канечнасці светлыя, верхні бок задніх канечнасцяў чорны.

Арэал

Сустракаецца ў Заходняй і Паўднёвай Аўстраліі, Новым Паўднёвым Уэльсе, штаце Вікторыі і на крайнім поўдні Паўночнай тэрыторыі. Жыве ў пустынях, паўпустынях, хмызняковых зарасніках. Актыўнасць дзённая. Ноччу хаваецца пад камянямі, раслінным смеццем, у норах трусоў.

Спосаб жыцця

Харчуецца невялікімі жывёламі, такімі як насякомымі і малюскі, і расліннай ежай (пладамі, ягадамі). Можа есці падаль.

Жывародны від. Самкі нараджаюць 7-10 дзяцей.

Ахова

У штаце Вікторыя від аднесены да катэгорыі «Блізкі да пагрозы вымірання» (Near Threatened, NT), у Новым Паўднёвым Уэльсе — «Пагражальны» (Threatened, T). Да прычын скарачэння колькасці ставяцца разбурэнне месцапражыванняў ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, а таксама драпежніцтва з боку завезеных звычайных лісаў і свойскіх катоў.

Спасылкі

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Паўзуны Аўстраліі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Сцынкавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL