wd wp Пошук:

The Journal of Belarusian Studies

The Journal of Belarusian Studies («Джорнал ов беларусіан стадыз», «Часопіс беларускіх даследаванняў», раней вядомы як The Journal of Byelorussian Studies) — часопіс, які выдаецца Brill у супрацы з Цэнтрам Астрагорскага[3]. Выдаваўся ў 1965-88 у Лондане на англійскай мове 1 раз у год. Адноўлены ў 2013.

Рэдактары Арнольд Мак-Мілін (1965—71), Джым Дынглі (1972—79), Пітэр Джон Мэё (1980—88), Яраслаў Крывой (з 2013).

Распаўсюджваўся ва ўніверсітэцкія і грамадскія бібліятэкі, навуковыя ўстановы, суполкі, таварыствы ў Англіі, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Германіі, Польшчы і іншых краінах Усходняй Еўропы, а таксама на Беларусі (да пач. 1990-х г. знаходзіўся ў спецсховах). Дасылаўся індывідуальным падпісчыкам.

Друкаваў працы беларускіх даследчыкаў на эміграцыі і замежных вучоных па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, беларускай культуры, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопіса вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаннем шматлікіх дакументаў па гісторыі Беларусі з архіваў і бібліятэк на Захадзе, даследаванняў, зробленых на Беларусі. У 1972—79 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік Аляксандр Надсан) публікацый пра Беларусь замежных аўтараў і даследчыкаў на Беларусі, навуковыя працы інстытутаў гісторыі, літаратуры і мовазнаўства АН Беларусі. У раздзеле «Беларуская хроніка» (да 1980) асвятляў міжнародную дзейнасць Беларусі ў ААН, ЮНЕСКА, Міжнароднай арганізацыі працы, эканамічнае, рэлігійнае і грамадска-палітычнае жыццё беларускай дыяспары.

Да 1988 выйшаў 21 нумар у 6 тамах, у т.л. 2 здвоеныя. З 2013 выдаецца штогадова.

Часопіс індэксуецца вядучымі навуковымі базамі дадзеных, улючаючы SCOPUS, EBSCO, ERIH PLUS, Elsevier, Google Scholar.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0075-4161
  2. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2052-6512
  3. Цэнтр Астрагорскага

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Англа-беларускае таварыства
Катэгорыя·Перыядычныя выданні беларускай дыяспары
Катэгорыя·Часопісы на англійскай мове