wd wp Пошук:

TRAPPIST-1

Каардынаты: 23г 06х 29.383с, −05° 02′ 28.29″

TRAPPIST-1 (2MASS J23062928-0502285)[3] — адзіночная зорка ў сузор’і Вадалея. Знаходзіцца на адлегласці 39,5 св. г. ад Сонца. У 2016 годзе была адкрыта планетная сістэма, якая складаецца з трох планет. 22 лютага 2017 года было абвешчана аб адкрыцці яшчэ чатырох планет, з іх 3 — знаходзяцца ў зоне, прыдатнай для жыцця[4][5][6].

Характарыстыкі

З’яўляецца чырвоным карлікам спектральнага класа M8 V[1]. Бачная зорная велічыня TRAPPIST-1 складае 18,8м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 11,35m, K — 10,30m[2]. Радыус зоркі складае 0,114 радыуса Сонца, гэта значыць яна на 11% больш Юпітэра. Пры гэтым яе маса роўная 0,08 масы Сонца, або амаль 84 масам Юпітэра[1]. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 2550 Кельвінаў[1]. Яе свяцільнасць прыкладна ў 1900 разоў менш свяцільнасці Сонца[1]. Зорка валодае даволі высокім уласным рухам.

Адкрыццё

У маі 2016 года група астраномаў з Бельгіі і ЗША на чале з Мікаэлем Жыёнам (фр.: Michaël Gillon) абвясціла[7] аб адкрыцці планетнай сістэмы ў халоднага цьмянага чырвонага карліка 2MASS J23062928-0502285 з дапамогай рабатызаванага 0,6-метровага тэлескопа TRAPPIST(руск.) бел. (TRAnsiting Planets and PlanetesImals Small Telescope), размешчанага ў абсерваторыі ESO Ла-Сілья(руск.) бел. ў Чылі[8]. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature[9]. Тры планеты былі выяўленыя транзітным метадам, таму па глыбіні зацьменняў быў вызначаны памер кожнай з планет.

Планетная сістэма

Сем адкрытых экзапланет сістэмы TRAPPIST-1 па памеры блізкія да памеру Зямлі[1]. Іх маса вымерана, і хутчэй за ўсё, планеты з’яўляюцца жалезна-каменнымі, як і планеты зямной групы ў Сонечнай сістэме. Перыяды абарачэння дзвюх унутраных планет вакол бацькоўскай зоркі адпаведна складаюць каля 1,51 і 2,42 сутак. Абедзве планеты, магчыма, з’яўляюцца гарачымі аналагамі Венеры[1]. Перыяд трэцяй планеты спачатку не быў вызначаны, і была выказана здагадка, што ён ляжыць у межах ад 4,6 да 72,8 сутак. Але 22 лютага, разам з адкрыццём іншых 4 планет, было ўстаноўлена, што яна абарочваецца за 4,049 сутак[10][11]. У населенай зоне знаходзяцца 3 з чатырох знойдзеных планет: e, f і g.

Галерэя

Галактычная даўгата 69.7127 (у правай частцы малюнка), галактычная шырата -56.6446 (у ніжняй частцы малюнка), адлегласць 39.5 св гадоў (побач з чацвёртай акружнасцю)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Temperature Eart-sizes planets transiting a nearby ultracool dwarf star, http://www.eso.org/public/russia/.
  2. 1 2 2MASS J23062928-0502285(нявызн.). SIMBAD. Centre de Données astronomiques de Strasbourg.
  3. 2MASS J23062928-0502285(нявызн.). simbad.u-strasbg.fr. Праверана 4 мая 2016.
  4. NASA Announces a Single Star Is Home to Earthlike Planets(нявызн.). Time. Праверана 22 лютага 2017.
  5. Chang, Kenneth. 7 Earth-Size Planets Identified in Orbit Around a Dwarf Star(нявызн.), The New York Times (22 лютага 2017). Праверана 22 лютага 2017.
  6. Koren, Marina. Seven Earth-Like Planets Have Been Spotted Around a Nearby Star(нявызн.) , The Atlantic . Праверана 22 лютага 2017.
  7. У близкого ультра-холодного карлика найдены три потенциально обитаемых планеты, http://www.eso.org/public/russia/.
  8. Welcome to the TRAPPIST telescope network Архівавана 5 мая 2016., http://www.eso.org/public/russia/teles-instr/lasilla/trappist/.
  9. Temperate Earth-sized planets transiting a nearby ultracool dwarf star, http://www.nature.com/news/index.html.
  10. Seven temperate terrestrial planets around the nearby ultracool dwarf star TRAPPIST-1(англ.) . — 2017-02-23. — В. 7642. — Т. 542. — С. 456–460. — ISSN 0028-0836. — DOI:10.1038/nature21360
  11. Planet TRAPPIST-1 d(нявызн.). exoplanet.eu.

Спасылкі

Шаблон:Зоркі сузор’я Вадалея

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Чырвоныя карлікі
Катэгорыя·Планетныя сістэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Зоркі сузор'я Вадалея
Катэгорыя·Зоркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сістэма TRAPPIST-1
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вадалей (сузор’е)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай