wd wp Пошук:

Stahlhelm M42

M42
M42

Сталёвы шлем узору 1942 года (ням.: Stahlhelm Modell 42) - пяхотная каска, зацверджаная ў якасці стандартнага агульнавайсковага шлема ўзброеных сіл Трэцяга рэйха улетку 1942 года.

Гісторыя

У сувязі з неабходнасцю павелічэння аб’ёмаў выпуску прадукцыі вайсковага прызначэння ва ўмовах Другой сусветнай вайны 6 ліпеня 1942 года ОКХ дазволіў стварэнне новага агульнавайсковага шлема. Новы шлем распрацоўваўся па эканамічных меркаваннях [1].

1 жніўня 1942 года пачалася масавая вытворчасць шлемаў новага ўзору [1].

Шлем вырабляўся метадам гарачай штампоўкі са сталі без легіравальных дадаткаў (з мэтай эканоміі малібдэна і марганца, якія з’яўляліся стратэгічнай сыравінай і выкарыстоўваліся ў вытворчасці іншай прадукцыі вайсковага прызначэння), дарагі і працяглы працэс завальцоўкі краю быў заменены адбартоўкай [1] (што дазволіла скараціць час вытворчасці і знізіць кошт адзінкі прадукцыі).

Масавая вытворчасць шлемаў гэтага ўзору была спынена ў канцы 1944 - пачатку 1945 года, пасля таго, як большасць прадпрыемстваў-вытворцаў апынуліся пад кантролем краін антыгітлераўскай кааліцыі або ў прыфрантавой паласе, а тыя, што засталіся - пераарыентаваны на выпуск іншай прадукцыі [1].

Краіны-эксплуатанты

Крыніцы

  1. 1 2 3 4 Brian C. Bell, Kevin Lyles. Wehrmacht combat helmets, 1933-1945. London, Osprey Publishing Ltd., 2004. pages 13-14

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ваенная каска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0