wd wp Пошук:

SsangYong Motor Company

SsangYong Motor Company — карэйскі вытворца аўтамабіляў.

Гісторыя

Кампанія была заснаваная ў 1954 годзе (тады яна звалася Ha Dong-hwan Motor Company) і пачала сваю дзейнасць з вытворчасці вайсковых пазадарожнікаў Jeep. У 1977 назва зменена Dong-A Motor. У гэты час кампанія займалася вытворчасцю аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі.

У 1986 годзе перайшла пад кантроль карпарацыі Ssangyong Business Group, а ў 1988 змяніла назву на SsangYong Motor. SsangYong у перакладзе з карэйскага — два цмока. У 1988 пачынаюцца продажы пазадарожніка Korando Family. У 1991 годзе пачалося тэхналагічнае супрацоўніцтва з карпарацыяй Daimler-Benz. У 1993 годзе 5 % акцый кампаніі была набыта карпарацыяй Daimler-Benz, стартавала вытворчасць пазадарожніка Musso.

1997—2009

У 1997 кантрольны пакет акцый кампаніі быў набыты іншым карэйскім аўтавытворцам Daewoo Motors. У 2000 годзе фінансавы крызіс вымусіў кампанію Daewoo прадаць свой пакет.

Да 2009 года 51% акцый SsangYong Motor Company прыналежала кітайскай аўтамабільнай карпарацыі SAIC.

2011—2021

З 2011 года 74,65% акцый кампаніі належалі індыйскай карпарацыі Mahindra & Mahindra.

Пачынаючы з 2017 года SsangYong несла страты: 2017 — –65,3 млрд вон, 2018 — –64,2 млрд., 2019 — –282 млрд. У снежні 2020 года савет дырэктараў кампаніі падаў у суд Сеула заяву аб банкруцтве[1].

У 2021 годзе продажы аўтамабіляў знізіліся да 84 496 адзінак (–21% адносна 2020 года)[2].

Сучаснасць

Вядзецца пошук новага ўладальніка. У студзені 2022 года было падпісана пагадненне, паводле якога за 305 мільярдаў вон (254,65 млн. долараў) долю, якая належыць Mahindra, набываў кансорцыум на чале з паўднёвакарэйскім вытворцам электрамабіляў Edison Motors[2]. Пры падпісанні кансорцыум заплаціў каля 10 працэнтаў ад кошту пакупкі, але да 25 сакавіка не выплаціў рэшту ў 274,3 мільярда вон (224 мільёны долараў) і ў выніку кантракт быў скасаваны[3].

У чэрвені 2022 года суд па справах аб банкруцтве ў Сеуле абраў у якасці канчатковага прэтэндэнта на пакупку кансорцыум на чале з хімічным кангламератам KG Group, які ў межах заяўкі на набыццё SsangYong супрацоўнічае з інвестыцыйным фондам Pavilion Private Equity Fund[4].

Мадэльны шэраг

Зноскі

  1. SsangYong Motor under bankruptcy court has 3 months to settle debt issues(англ.) . pulsenews.co.kr (22 снежня 2020). Праверана 22 снежня 2020.
  2. 1 2 S.Korea’s SsangYong Motor sold for $255 mln to local consortium(англ.) , Reuters (10 студзеня 2022). Праверана 10 студзеня 2022.
  3. SsangYong rescue deal collapses(англ.) , autonews.com (29 сакавіка 2022). Праверана 1 красавіка 2022.
  4. South Korean Court Picks KG Group Consortium as Final Bidder for SssangYong Motor(англ.) , marketwatch.com (28 чэрвеня 2022). Праверана 30 чэрвеня 2022. Архівавана 30 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі