wd wp Пошук:

Daewoo

Daewoo (Дэу; па-карэйску азначае Вялікі Сусвет) — з’яўляўся адным з найбуйных паўднёвакарэйскіх кангламератаў. Кампанія была заснаваная 22 сакавіка 1967 г. пад назвай Daewoo Industrial.

Спачатку займалася тэкстыльнай прамысловасцю, аднак пазней перайшла ў сферу суднабудавання. З часам кампанія выйшла на рынкі электронных кампанентаў, бытавой электронікі, аэранаўтыкі, зброі, цяжкага машынабудавання, будаўнічага і гасцінічнага бізнесу, фінансавых паслуг і тэлекамунікацый. У 1982 годзе занялася вытворчасцю аўтамабіляў.

У канцы дзевяностых Карэя перажывала глыбокі фінансавы крызіс, у выніку якога ў 1999 годзе Daewoo была прызнана банкрутам. Даўгі кампаніі дасягнулі 50 мільярдаў долараў. Заснавальнік Daewoo, Кім Ву Джун(англ.) бел. пакінуў краіну, а пасля вяртання на радзіму 14 чэрвеня 2005 года быў арыштаваны. У маі 2006-га Кім Ву Джун быў прысуджаны да дзесяці гадоў турэмнага зняволення, але 30 снежня 2007 года ён атрымаў амністыю па ўказе прэзідэнта Рэспублікі Карэя Но Му Хёна[2].

Сёння большасць падраздзяленняў былой карпарацыі Daewoo належаць іншым кампаніям, аўтамабільнае — карпарацыі General Motors. Аднак некалькі фірмаў, якія працуюць у сферах суднабудавання, гандлю, энергетыкі і вытворчасці электронных кампанентаў, працягваюць насіць назву Daewoo.

Зноскі

  1. http://www.asahi.com/ajw/articles/AJ201912100083.html
  2. Умер основатель корейской корпорации Daewoo (руск.) . autoreview.ru (13 снежня 2019). Праверана 13 снежня 2019.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1967 годзе