wd wp Пошук:

SkinHate

SkinHate — украінскі гурт, які грае ў стылях хардкор ды нью-мэтал, паходжаньнем з места Арджанікідзэ, Днепрапятроўскай вобласці. Хлопцы — першапраходцы ўкраінскай альтэрнатыўнай сцэны: гурт існуе з 1996 года.

Гісторыя

Першы альбом «Війна в головах» (бел. «Вайна ў галавах») хлопцы запісалі ўласнымі сіламі яшчэ ў 1996 годзе і тады ён меў адну назву з гуртам, але студыя Moon Records, якая зацікавілася маладым ВІА, змяніла назву альбома на сапраўдную і выдала яго ў 1998 годзе. Ў гэтым ж годзе пачынаецца канцэртная дзейнасьць у Кіеве. Стыль выканання — хардкор з жорсткім рэп-вакалам, ў тэкстах прысутнічае ненарматыўная лексіка. «Фішка» альбома — сэмплы з розных амерыканскіх фільмаў з расейскаю агучкаю, якія ёсць эпіграфамі да песень.

Гурт гастралюе ва Украіне, выступаючы ў невялікіх клюбах, акрамя таго выступаў у Беларусі ў Гомелі, дзе знайшоў сваіх прыхільнікаў.

Ў 2002 годзе лэйблам «Moon Records» быў выдадзены альбом «Квиток до раю» (бел. «Квіток да раю»), тэксты якога набылі яшчэ большай нянавісьці да людзкіх парокаў.

Ў 2004 годзе гурт вырашыў зміксаваць песні з папярэдніх альбомаў, таму быў выдадзены пакуль што адзіны альбом міксаў «Hatemix».

Ў 2006 годзе на той жа студыі быў запісаны ды выдадзены трэці альбом гурту «Навкруги» (бел. «Навакол»), які ў параўнанні з папярэднім альбомам гучыць яшчэ цяжэй; тэксты сталі больш жорсткімі (песні «Навкруги», «Понеділок»), але знайшлося месца й для лірыкі (песьня «Мєдляк»).

Ў сакавіку 2007 году з-за разыходжанняў зь іншымі ўдзельнікамі гурту яго часова пакінуў цяпер ўжо балы вакаліст Ж. К.[1], які вярнуўся ў 2008 годзе і пасьпеў згуляць з ім шмат канцэртаў.

Ў красавіку 2010 году пасля другага сыходу вакаліста Ж. К.[2] гурт зрабіў новы сінгл «ZDATEN» са Зьміцерам Кусьцікавым на вакале, які зараз можна праслухаць у Інтэрнэце. Гэты самотнік пераканаў шмат фанаў гурту, што Skinhate здольны й далей працаваць без свайго мінулага вакаліста.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Адкрытае пісьмо да фанаў Skinhate (рас.)
  2. Эксклюзіўнае інтэрв’ю з Ж. К. (рас.) Архівавана 17 верасня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Украіны