wd wp Пошук:

Shahed 129

Shahed 129 (перс.: شاهد ۱۲۹) — іранскі аднаматорны сярэдневышынны беспілотны лятальны апарат вялікай працягласці палёту, распрацаваны Shahed Aviation Industries для Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Shahed 129 здольны выконваць баявыя і разведвальныя задачы і мае аўтаномнасць 24 гадзіны; ён падобны па памеры, форме і прызначэнню на амерыканскі MQ-1 Predator і лічыцца адным з самых эфектыўных дронаў на ўзбраенні Ірана. Назва БПЛА ў перакладзе з персідскага азначае «сведка», або «назіральнік».

БПЛА выкарыстоўваўся для авіяўдараў падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі і для пагранічнага патрулявання на ўсходняй мяжы Ірана[1]. Чакаецца, што разам з Saegheh Shahed 129 складуць аснову флоту высокатэхналагічных БПЛА Ірана як мінімум на 2020-я гады[1].

Праект

Распрацоўка пачалася ў 2005 годзе, калі Іранская самалётабудаўнічая прамысловая кампанія (HESA) пачала праектаванне БПЛА HESA-100. Па сутнасці, гэта была тая ж канструкцыя, што і ў Shahed 129, але карацей і з квадратным фюзеляжам. Пасля HESA-100 быў перайменаваны ў Shahed 123, а пасля ператвораны ў Shahed 129. Шэраг крыніц адзначаюць, што Shahed 129 быў скапіяваны з ізраільскага БПЛА Hermes 450, які пацярпеў катастрофу ў Іране[2].

Пастаўкі

Для КВІР запланаваны закупкі 40 БПЛА Shahed 129 да 2024 года. Пачаты пастаўкі ваенна-марской версіі дрона, якая атрымала назву «Сімург» (Simorgh).

Па паведамленні газеты Washington Post са спасылкай на звесткі амерыканскай разведкі, Іран адправіў у Расію першую партыю беспілотных лятальных апаратаў для выкарыстання падчас уварвання ва Украіну. Беспілотнікі Shahed і Mohajer-6 былі адпраўленыя 19 жніўня 2022 года[3].

Характарыстыкі

Агульныя

Прадукцыйнасць

Узбраенне

Бомбы: 4 × Садыд-345 ПГМ

Авіёніка

Зноскі

  1. 1 2 Taghvaee, Babak (Jul 27, 2017). “Shahed 129 Heads Iran’s Armed UAV Force”. Aviation Week & Space Technology. http://aviationweek.com/defense/shahed-129-heads-iran-s-armed-uav-force.
  2. Aniseh Bassiri Tabrizi and Justin Bronk. Armed Drones in the Middle East: Proliferation and Norms in the Region (нявызн.) (недаступная спасылка). Royal United Services Institute (RUSI) (17 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2021. Праверана 26 верасня 2022.
  3. Washington Post: Иран передал России беспилотники для войны в Украине, BBC, 30.08.2022
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Самалёты Ірана
Катэгорыя·Беспілотныя лятальныя апараты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зброя Ірана
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта