wd wp Пошук:

ST1M

Мікіта Лягосцеў, больш вядомы як ST1M або Billy Milligan (нар. 4 лістапада 1986, Тальяці) — нямецкі рэпер расійскага паходжання. Заснавальнік групы «Вистанция», пазней — сольны артыст лэйбла KingRing. Заснавальнік CEO лэйбла «Аггробабруйск».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і паволжскіх немцаў. Яшчэ ў дзяцінстве захапіўся рэпам. З 1999 па 2000 год быў удзельнікам групы «Падземны Пераход» (Тальяці). У 2000 годзе ўвайшоў у склад тальяцінскай групы «63 Регион». У пачатку 2000-х з’ехаў у ФРГ як рэпатрыянт. Жыў у Вісбадэне, арганізаваў рэп-групу «Вистанция» у 2003 годзе, якая спявала па-руску. У 2006 годзе, пасля перамогі ў адным з інтэрнэт-батлаў, арганізаваных Серёгай, падпісаў кантракт з арганізаваным Серёгай лэйблам «KingRing» і з таго часу выступае сольна. У 2013 годзе стартаваў праект Billy Milligan[1].

Стылістыка «Вистанции» — клубны танцавальны рэп. Частка песень St1ma і яго першы сольны альбом «Я — рэп» запісаны ў стылі агрэсіўнага нямецкага батл-рэпу. Аднак на наступным альбоме «Достучаться до небес», які выйшаў ва Украіне і ў Беларусі ў кастрычніку 2008 года, такіх трэкаў няма. Выканавец спрабуе сфармаваць у слухачоў новае ўяўленее пра сябе, звяртаецца да тэм простых чалавечых пачуццяў, апісвае жыццёвыя сітуацыі, у якія яму і яго сябрам даводзілася трапляць. Пры запісе новага альбома ST1M супрацоўнічаў з лепшымі нямецкімі бітмэйкерамі. Праз пэўныя прычыны рэліз на тэрыторыі Расіі адкладаецца да 2009 года. 1 сакавіка 2009 года адкрыў інтэрнэт-краму, у якой прадставіў прадукцыю ўласнага дызайну. 23 жніўня 2009 года адбылася прэзентацыя сольнага альбома St1ma «Дастукацца да нябёсаў» у краме G-Style на Арбаце.

Дыскаграфія

63 Регион

Вистанция

Соло

Сінглы


  1. Мікіта Лягосцеў(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Рэперы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тальяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі