wd wp Пошук:

Rouble Zone

«Rouble Zone»беларускі рок-гурт, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым у Барысаве. Рэпертур складаўся з англамоўных песень з большага на тэксты Аляксея Казлоўскага(бел. (тар.)) бел.[1]. Уладальнік рок-кароны ’95.[2]

Гісторыя

Гурт з’явіўся ў 1995 годзе і меў сур’ёзны поспех на беларускай рок-сцэне. Лідар гурта Мінакоў ніколі не здымаў капялюш і цёмныя акуляры, спяваў выключна на англійскай мове голасам падобным на Джо Кокера, а жэстыкуляваў, як Мік Джагер. Гурт часта паказвалі па беларускім тэлебачанні. У 1996 годзе гурт атрымаў на «Рок-каранацыі» тры «Рок-кароны», у тым ліку і «Галоўную».

У 1997 годзе гурт прыпыняе існаванне з-за ад’езду франтмена за мяжу[1]. У 2000 годзе робіцца спроба аднаўлення гурта пад кіраўніцтвам Аляксандра «Газіза» Газізава, але яна з большага абмежавалася выступам на «Рок-каранацыі»[1].

Песні гурта, запісаныя ў сярэдзіне 1990-х гадоў, рэгулярна гучаць у эфірах беларускіх радыёстанцый. Сярод найбольш вядомых: «Go Never Give Up», «Wild Woman», «Day Without Youl Love», «Put Your Money»[1].

Дыскаграфія

Альбомы

Удзельнікі

  • Аляксандр «Газіз» Газізаў — гітара, вакал (1995–1997, 2000)
  • Аляксандр Пурус — бас-гітара (1995–1997, 2000)
  • Аляксандр Віслаўскі — клавішныя (1995–1997, 2000)
  • Анатоль Горбач — ударныя (1995–1997, 2000)
Былыя ўдзельнікі

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 258
  2. Чернухо, Александр. Rouble Zone выпустили клип на новую песню (+видео)(руск.) , Experty.by (14/11/2013). Праверана 30 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных