wd wp Пошук:

Rosa persica

Rosa persicaвід раслін, якія адносяцца да роду ружа (лац.: Rósa) сямейства Ружавыя.

Нізкі куст, або кусцік, які расце ў пустынях Цэнтральнай Азіі і Ірана. Выкарыстоўваецца ў садаводстве для атрымання гібрыдных сартоў руж.

Па дадзеных сайта The Plant List таксанамічны статус дадзенай расліны з’яўляецца нявызначаным[3].

Класіфікацыя

Hulthemia раней разглядалася ў якасці самастойнага роду, у цяперашні час — у якасці падроду роду Rosa.

У складзе адзінага ў падрозе віду Rosa (Hulthemia) persica вылучаюцца дзве формы R. persica var. persica і R. persica var. berberifolia. Апошняя форма, распаўсюджаная на паўночным усходзе арэала, часам разглядаецца ў якасці самастойнага віду Rosa (Hulthemia) berberifolia.

Апісанне

Расліна з няспелымі пладамі

Нізкі раскідзіста-галінасты калючы кусцік вышынёй 15-50 см. Лісце простае (у адрозненне ад большасці відаў Rosa), скурыстае, голае, прылісткаў няма. Кветкі адзінкавыя, зверху, дыяметрам 2,5-3,5 см, залаціста-жоўтага колеру з цёмна-пурпуровым аснаваннем пялёсткаў. Плады даўжынёй каля 1 см, густа абсыпаныя шыпікамі, ў спелым стане фіялетавых тонаў, пры высыханні карычневыя. Цвіце ў красавіку — пачатку мая, плады паспяваюць у чэрвені.

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў краінах Сярэдняй Азіі, Казахстане, Іране, Афганістане, на захадзе Кітая. У Расіі — на поўдні Заходняй Сібіры.

Расце на пустынных саланцаватых, шчабеністых або гліністых глебах. Часта сустракаецца ўздоўж дарог.

У культуры

Гібрыд Rosa persica x Rosa clinophylla. Каралеўскі батанічны сад, Мадрыд.

У садках Заходняй Еўропы гэты від разводзіцца з 1836 года[4]. Былі атрыманы шматлікія гібрыды з іншымі відамі шыпшыны (‘Eyes For You’).

У філатэліі

У 2006 годзе ва Узбекістане выпушчана паштовая марка з Rosa persica[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Rosa persica Michx.
  4. Jack Harkness “Breeding With Hulthemia Persica (Rosa persica)”, American Rose Annual 1977 Архівавана 25 чэрвеня 2010.
  5. Паштовыя маркі(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Ружа
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі