wd wp Пошук:

Rockerjoker

Rockerjoker — музычны праект, заснаваны Міхеем Насарогавым і Максам Сірым у 2009 годзе.

Гісторыя

Праект арганізаваны ў жніўні 2009 году двума мінчанамі: Міхеем Насарогавым (паэт, мастак і вулічны музыка) і Максам Сірым (вядомы беларускі кліпмэйкер). Філасофія праекту простая — забаўляць і куражыцца.

Шырокую вядомасць гурт набыў у 2010 годзе, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Rockerjoker прадставілі песню «Саня останется с нами», якая, па словах музыкаў, не мае ніякай палітычнай афарбоўкі[1], аднак гэтую кампазіцыю напачатку снежня 2010 года актыўна прасоўвалі радыёстанцыі[2] і дзяржаўныя СМІ, а канал АНТ зняў на песню кліп[3].

У студзене 2011 музыкі заявілі аб хуткім закрыцці праекту[4].

Калі ў RockerJoker адразу быў нейкі мэсэдж, якога мы і самі вось не распазналі, то падчас зносінаў з публікай, зразумелі галоўнае – гэта радасць. Не экзальтаваная эйфарыя, не прыжмуранае вока разумніка-эрудыта, не ліслівая ўхвала, а спакойнае моцнае пачуццё абароненасці і патрэбнасці… …І мы маем права заявіць, што за сваё нядоўгае існаванне мы не напісалі адкрыта злых, нігілістычных ці гадкіх песень.
Міхей Насарогаў, інтэрв'ю для Naviny.by, 2011

У 2012 годзе музыкі выпусцілі яшчэ некалькі інтэрнэт сінглаў — «НХ»[5] і «Петя»[6], пасля чаго праект бязгучна спыніў сваё існаванне.

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Кліпаграфія

Склад

Прыцягнутыя удзельнікі

Прадзюсар — Павел Юрцэвіч

Зноскі

  1. Rockerjoker: “Саня останется с нами” (+видео) / Experty.by
  2. Подберезский, Дмитрий Дмитрий Подберезский: “Саня даў чаду, альбо Як з нагоды песні прагнулася вертыкаль…” (бел.) . Гавары праўду. Experty.by (17 снежня 2010).
  3. Максим Жбанков: “Выбор-2010: “Саня” против “Сани”” / Experty.by
  4. Інтэрв’ю RockerJoker для Naviny.by // experty.by, 17 студзеня 2011
  5. Rockerjoker выпусцілі сінгл-мантру ад любога жыццёвага бязладдзя (+спампаваць) / Experty.by
  6. Новинка от ROCKERJOKER: ROCKERJOKER и Пафнутий Кузюкян - интернет сингл « Петя»
  7. Агляд альбому «Продаётся планета» на euroradio.fm
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы Беларусі