wd wp Пошук:

Reido

Reidoбеларускі англійскамоўны метал-гурт, які выконвае музыку ў жанры эксперыментальнага doom metal.

Гісторыя

Праект Reido заснаваны ў 2002 годзе ў Мінску, стваральнікі, яны ж пастаянныя ўдзельнікі — Аляксандр Качар і Антон Мацвееў.

8 мая 2006 года выйшаў першы поўнафарматны альбом гурта «F:\all» на лэйбле Solitude Productions[1]. Паводле стылю ён уяўляе сабой змрочную, цягучую мадэль funeral doom death metal з элементамі industrial.

Кастрычнік 2006 — Reido прадставілі сінгл «Detect Memory», які распаўсюдзіўся вольна праз Інтэрнэт. Адзіная песня сінгла ўжо паказвала змены, якія пачалі праяўляцца ў стылістыцы гурта.

11 лістапада 2011 года выйшаў другі па ліку поўнафарматны альбом «Minus Eleven» (ці «-11») на расійскім лэйбле Slow Burn Records. Стыль кардынальна змяніўся, музыка стала больш цяжкай, манатоннай і ў той жа час больш складанай тэхнічна. Цяпер гэта можна было б акрэсліць як полірытмічны sludge doom.

Пад канец 2016 года музыкі абвясцілі аб падрыхтоўцы да выхаду трэцяга альбома і прэзентавалі грамадскасці першы трэк «Deathwave».[2]

Трэцi альбом гурта атрымаў назву «Anātman». Альбом убачыў свет 18 кастрычнiка 2019 года на брытанскiм лэйбле Aesthetic Death.

Гурт традыцыйна запісваецца самастойна ў хатняй студыі Антона Мацвеева (Blastwave Records).

Удзельнікі

Дыскаграфія

Альбомы і EP

Кліпы

Зноскі

  1. REIDO: угроза анабиоза для дум-метал / Музыкальная газета
  2. Суполка гурта Укантакце

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Метал-гурты Беларусі