wd wp Пошук:

Reaumuria alternifolia

Reaumuria turkestanica — від раслін роду Reaumuria сямейства тамарыксавыя (Tamaricaceae).

Батанічнае апісанне

Паўхмызняк 20-60 см вышынёй са шматлікімі прамымі галінамі, якія густа пакрыты лісцем. Кара жаўтлявая[3].

Лісце скурыстае, кропкава-залозавае, плоскае, яйкападобнае або яйкападобна-даўгаватае, 5-15 мм даўжынёй і 2-10 мм шырынёй. Лісце мае вострыя верхавінкі, ля аснавання пашыранае, з ледзь прыкметнымі хвосцікамі, радзей лісце ланцэтна-лінейнае[3].

Кветкі сабраныя ў суквецці-мяцёлкі, радзей адзіночныя. Пялёсткі ружовыя, зваротна-сэрцападобныя, 7-13 мм даўжынёй, 3-5 мм шырынёй. Тычынкі шматлікія, карацей пялёсткаў, у 5 пучках, ніткі іх ля аснавання пашыраныя, цэльнакрайнія. Завязь шарападобная, слупкоў 5, амаль роўных завязі[3].

Плод - пяцігранная яйкападобна-пірамідальная каробачка 8-12 мм даўжынёй і 4-5 мм шырынёй. Насенне зваротна-яйкападобнае, 4-5 мм даўжынёй, пакрыта доўгімі бурымі валаскамі[3].

Цвіце ў чэрвені - ліпені, плоданасіць у жніўні - верасні[3].

Арэал і экалогія

Натуральнымі абласцямі распаўсюджання з’яўляюцца Казахстан, Азербайджан, Сярэдняя Азія (Цянь-Шань, Паміра-Алай, Капетдаг, Каракумы), Іран[3].

Расце на саланчаках і саланцах, гіпсаносных глінах, засоленых пясках, па камяністых схілах перадгор’яў[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Реомюрия туркестанская, (Reaumuria turkestanica Gorschk.)(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Тамарыксавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)