wd wp Пошук:

Puzzle Chronicles

«Puzzle Chronicles» (працоўная назва — Deathbringer) — кампутарная гульня-галаваломка з ролевымі элементамі, распрацаваная «Infinite Interactive» і выдадзеная «Konami» ў 2010 годзе. Першапачаткова гульня выйшла для платформаў «PlayStation Portable», «Nintendo DS», але пазней з’явіліся версіі для «Microsoft Windows», «Xbox 360» і «PlayStation 3». Версія для «Nintendo Wii» была анансаваная, але так і не выйшла[1].

Гульня апавядае пра варвара, чыё племя было выкрадзена і пераўтворана ў рабоў. Герой павінен вызваліць свой народ, змагаючыся з рознымі ворагамі. Як і ў гульнях серыі «Puzzle Quest», бітвы прадстаўлены ў выглядзе галаваломак.

Зноскі

  1. Infinite Interactive - Deathbringer(англ.)  (недаступная спасылка). Infinite Interactive. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2007. Праверана 8 марта 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гульні для PlayStation 3
Катэгорыя·Камп’ютарныя ролевыя гульні
Катэгорыя·Гульні для Nintendo DS
Катэгорыя·Гульні для Xbox 360
Катэгорыя·Гульні для PlayStation Portable
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Гульні для Windows
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні 2010 года