wd wp Пошук:

Panzerkampfwagen V Panther

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пантэра.

«Пантэра» (ням.: Panzerkampfwagen V Panther, скар. PzKpfw V «Panther») — нямецкі сярэдні танк перыяду Другой сусветнай вайны. Гэта баявая машына была распрацавана фірмай MAN у 1941—1942 гадах як асноўны танк вермахта. «Пантэра» была ўзброена гарматай меншага калібра чым Тыгр і па нямецкай класіфікацыі лічылася танкам з сярэднім узбраеннем (ці проста сярэднім). [2] У савецкай танкавай класіфікацыі «Пантэра» лічылася цяжкім танкам, называлі яго як Т-5 або Т-V. Цяжкім танкам яна лічылася і ў саюзнікаў. У ведамаснай скразной сістэме абазначэнняў ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі «Пантэра» мела індэкс Sd.Kfz. 171. Пачынаючы з 27 лютага 1944 года фюрар загадаў выкарыстоўваць для абазначэння танка толькі назва «Пантэра».

Баявым дэбютам «Пантэры» стала бітва на Курскай дузе, пасля танкі гэтага тыпу актыўна выкарыстоўваліся вермахтам і войскамі СС на ўсіх еўрапейскіх тэатрах ваенных дзеянняў. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, «Пантэра» з’яўлялася лепшым нямецкім танкам Другой сусветнай вайны і адным з лепшых у свеце. У той жа час танк меў шэраг недахопаў, быў складаны і дарагі ў вытворчасці і эксплуатацыі. На базе «Пантэры» выпускаліся процітанкавыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Ягдпантэра» і шэраг спецыялізаваных машын для інжынерных і артылерыйскіх часцей нямецкіх узброеных сіл.

Зноскі

  1. United States. War Dept. Handbook on German military forces. LSU Press, 1995 (арыгінал 1945). С. 359.
  2. Шмелёв И. П. Бронетехника Германии 1934—1945 гг.: Иллюстрированный справочник. — С. 102.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Танкі Германіі перыяду Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Танкі Германіі
Катэгорыя·Сярэднія танкі