wd wp Пошук:

PWN

Энцыклапедыя PWN

PWN (польск.: Państwowe Wydawnictwo Naukowe — «Дзяржаўнае навуковае выдавецтва») — польскае выдавецтва са штаб-кватэрай у Варшаве, заснавана ў 1951 годзе[1], як акцыянернае таварыства дзейнічае з 1997 года. Поўная юрыдычная назва — польск.: Wydawnictwo Naukowe PWN SA. З’яўляецца вядучай кампаніяй холдынгу Grupa Kapitałowa PWN, у склад якой уваходзіць некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў, галоўным чынам выдавецтваў.

Гісторыя выдавецтва

Выдавецтва з’явілася ў Варшаве ў 1951 годзе пад назвай Państwowe Wydawnictwo Naukowe («Дзяржаўнае навуковае выдавецтва»), як самастойнае выдавецтва, вылучанае з WsIP (Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne, «Школьныя і педагагічныя выдавецтва»). Назва Państwowe Wydawnictwo Naukowe выкарыстоўвалася ў прыватызацыі выдавецтва ў 1991 годзе.

PWN займаецца галоўным чынам выданнем:

Штаб-кватэра выдавецтва да 28 лютага 2009 года знаходзілася ў палацы Младзяёўскіх[ru] (Pałac Młodziejowskich). Пасля тымчасовага размяшчэння на вуліцы Постэмпу, на пачатку 2013 года выдавецтва змяняе сваё месцазнаходжанне на БЦ «Libra» на вуліцы Готліба Даймлера.

Дзейнасць выдавецтва

Найважнейшыя публікацыі PWN:

Зноскі

  1. Polska: zarys encyklopedyczny. Włodzimierz Kryszewski (red. prowadzący). Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1974, ss. 597 i 598.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Выдавецтвы адукацыйнай літаратуры
Катэгорыя·Выдавецтвы Польшчы