PSLV — індыйская ракета-носьбіт. Назва з’яўляецца распаўсюджанай абрэвіятурай ад Polar Satellite Launch Vehicle, што ў перакладзе азначае «ракета-носьбіт для вывада спадарожнікаў на палярную арбіту». Ракета распрацавана Індыйскай арганізацыяй касмічных даследаванняў (ISRO), для запуску індыйскіх спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання (IRS) на сонечна-сінхронныя арбіты.
PSLV — чатырохступеньчатая ракета-носьбіт, у якой першая і трэцяя ступені — цвёрдапаліўныя, другая і чацвёртая — вадкасныя. Існуе ў 3 розных мадыфікацыях (PSLV, PSLV-CA, PSLV-XL), якія адрозніваюцца выкарыстуемымі бакавымі паскаральнікамі.
Першы запуск ракеты-носьбіта PSLV адбыўся 20 верасня 1993 года. У красавіку 2008 года з дапамогай PSLV быў здзейснены паспяховы запуск адразу 10 спадарожнікаў, што пабіла папярэдні сусветны рэкорд, пастаўлены Расіяй. Пазней Расія вярнула рэкорд — 37 спадарожнікаў ў 2014 годзе[1], які пратрымаўся да 15 лютага 2017 года, калі ракетай PSLV-XL былі выведзеныя на арбіту 104 спадарожніка[2][3][4].
Ракета-носьбіт выкарыстоўваецца для запуску на нізкую калязямную, палярную, сонечна-сінхронныя арбіты індыйскіх касмічных апаратаў, а таксама для камерцыйных запускаў замежных спадарожнікаў; да з’яўлення PSLV падобныя камерцыйныя паслугі прапаноўвала толькі Расія. З дапамогай PSLV можна таксама запускаць невялікія спадарожнікі на геапераходную арбіту.
22 кастрычніка 2008 года ракета-носьбіт PSLV-XL была выкарыстаная для запуску першага індыйскага месяцавага зонда Чандраян-1, а 5 лістапада 2013 года — для запуска першага індыйскага міжпланетнага зонда Мангальян (Mars Orbiter Mission) да Марса. Таксама PSLV-XL выкарыстоўваецца для запуску спадарожнікаў індыйскай рэгіянальнай навігацыйнай сістэмы IRNSS.
Распрацоўка ракеты-носьбіта PSLV ішла з пачатку 1990-х гадоў у Касмічным цэнтры імені Вікрама Сарабхаі ў горадзе Трывандрум, штат Керала. Інэрцыяльная сістэмы былі распрацаваны спецыяльным аддзяленнем ISRO. Вадкасныя другая і чацвёртыя ступені, а таксама рэактыўная сістэма кіравання распрацоўваліся ў Цэнтры вадкаснапаліўных сілавых установак (Трывандрум). Цвёрдапаліўныя рухавікі дапрацоўваюцца ў касмічным цэнтры імя Саціша Дхавана, які таксама выконвае аперацыі запуска ракеты-носьбіта.
Першы і асноўны варыянт PSLV. Чатырохступеньчатая ракета-носьбіт, якая выкарыстоўвае 6 стандартных бакавых цвёрдапаліўных паскаральнікаў PSOM. Вышыня ракеты складае 44 метра, стартавая маса — 295 т.
У дадзенай мадыфікацыі ракета-носьбіт ўпершыню запушчана ў 2007 годзе, выкарыстоўваецца пры неабходнасці запуска адносна невялікі карыснай нагрузкі. CA у назве пазначае Core Alone. Выкарыстоўваюцца асноўныя ступені, без бакавых паскаральнікаў. На першай ступені застаюцца замацаванымі бакі з палівам для сістэмы кіравання вектарам цягі і рухавікі для кантролю кручэння. Чацвёртая ступень выкарыстоўвае на 400 кг менш паліва. Стартавая маса — 229 т[5].
Палепшаная стандартная мадыфікацыя PSLV. Стартавая маса складае 320 т, выкарыстоўваюцца павялічаныя бакавыя цвёрдапаліўныя паскаральнікі PSOM-XL. 29 снежня 2005 года ISRO правяла паспяховыя выпрабаванні палепшанай версіі стартавага паскаральніка. Першы запуск версіі PSLV-XL адбыўся ў 2008 годзе, быў запушчаны першы індыйскі месяцавы зонд Чандраян-1[6]. Таксама на гэтай мадыфікацыі ракеты-носьбіта адбыўся запуск рэкорднай на люты 2017 года колькасці спадарожнікаў.[4]
Версія | Паскаральнікі | КН на НАА | КН на ССА* | КН на ГПА | Колькасць
запускаў |
---|---|---|---|---|---|
PSLV | 6 × PSOM | 3250 кг | 1600 кг | 1200 кг | 13 |
PSLV-CA | — | 2100 кг | 1200 кг | — | 11 |
PSLV-XL | 6 × PSOM-XL | 3800 кг | 1750 кг | 1425 кг | 15 |
(*) Сонечна-сінхронная арбіта вышынёй 622 км.
PSLV на Вікісховішчы |