wd wp Пошук:

Nowiny Wileńskie

«Nowiny Wileńskie» (бел.: «Віленскія навіны») — штодзённая газета. Выдавалася з 4(17) студзеня да 20 лютага (5 сакавіка) 1906 г. у Вільні на польскай мове. Рэдактар — З. Багдановіч, уладальнік — віленскі біскуп Э. Ю. Роп. Падзеі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурна-рэлігійнага жыцця беларуска-літоўскіх губерняў асвятляла з пазіцыі хрысціянскай дэмакратыі. Значнае месца адводзіла навінам з жыцця католікаў Віленскай дыяцэзіі. Адыграла прыкметную ролю ў стварэнні Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Беларусі і Літвы. Кіраўнік партыі Роп у шэрагу артыкулаў выступіў з тлумачэннем асноўных палажэнняў партыйнай праграмы. У нацыянальным пытанні адстойвала права палякаў, літоўцаў і беларусаў на самастойнае культурнае развіццё і свабоду ў межах Расійскай імперыі. Свабода разумелася як дасягненне аўтаноміі этнаграфічнай Літвы і Беларусі. Выйшлі 32 нумары. У лютым 1906 г. Роп стаў уладальнікам газеты «Кур’ер Літэўскі» і далучыў газету да сваей новай газеты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1906 годзе
Катэгорыя·Газеты на польскай мове
Катэгорыя·Газеты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат