wd wp Пошук:

New Line Cinema

«New Line Cinema» (англ.: «New line cinema» — «новая лінія кіно») — адна з найбуйнейшых амерыканскіх кінакампаній.

Гісторыя

Утворана ў 1967 годзе, даччыная структура медыя-карпарацыі «Тайм Уорнэр». Уключае падраздзяленні па тэатральным пракаце, збыту, хатняму відэа і аддзяленне, якое спецыялізуецца на незалежным кіно і носіць назву «Picturehouse». Кампанія датычная да выпуску кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў», серыі фільмаў «Осцін Паўэрс», «Блэйд», «Пункт прызначэння», «Тупы і яшчэ тупей», «Кашмар на вуліцы Вязаў», «Круцельства», «Смяротная Бітва». Заснавальнікі — Роберт Шэй і Майкл Лін. Часам жартам «New Line Cinema» завуць «Домам, які пабудаваў Фрэдзі» з-за фільма, які зрабіў студыю знакамітай — «Кашмар на вуліцы Вязаў»[1].

У 2008 годзе кампанія была паглынута «Warner Brothers» з-за фінансавых праблем[2]. «New Line Cinema» спецыялізавалася на фантастычным кіно і стужках з шырокамаштабнымі візуальнымі эфектамі.

Фільмы

Асноўны артыкул: Фільмы, выпушчаныя «New Line Cinema» Спасылкі

Зноскі

  1. Nightmare on Elm Street at DVD Revire Архівавана 11 мая 2008.
  2. Браты Уорнер паглынулі «Уладара пярсцёнкаў» // РБК daily
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·New Line Cinema
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·WarnerMedia
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2008 годзе