wd wp Пошук:

New Horizons

Запуск New Horizons на ракеце-носьбіце Atlas V-551
Шлях касмічнага апарата на 1 красавіка 2018 года.

«Новыя гарызонты» (англ.: New Horizons) — касмічны апарат NASA, прызначаны для вывучэння Плутона і Харона. Запуск здзейснены 19 студзеня 2006 года, з пралётам каля Юпітэра ў 2007 годзе, і прыбыццём да Плутона ў 2015 годзе. Праляцеўшы міма Плутона, апарат, магчыма, вывучыць адзін з аб’ектаў пояса Койпера. Поўная місія «Новых гарызонтаў» разлічана на 15—17 гадоў.

«Новыя гарызонты» пакінуў наваколлі Зямлі з самай вялікай з усіх касмічных апаратаў хуткасцю. У момант выключэння рухавікоў яна склала 16,21 км/сек[1]. Аднак бягучая хуткасць апарата, 15,627 км/сек (на 25 верасня 2011 года)[2], менш, чым хуткасць «Вояджэра-1» — 17,055 км/сек («Вояджэр-1» набраў дадатковую хуткасць за кошт гравітацыйных манеўраў).

Зноскі

  1. New Horizons Mission to Pluto Архівавана 14 лістапада 2009.
  2. Heavens Above: Spacecraft escaping the Solar System Архівавана 8 студзеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Касманаўтыка ЗША
Катэгорыя·Касмічная тэхніка
Катэгорыя·НАСА
Катэгорыя·Аўтаматычныя міжпланетныя станцыі