wd wp Пошук:

Microsoft Visual Studio

Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя дадаткі, так і дадаткі з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-дадаткі, вэб-службы як у родным, так і ў кіруемым кодах для ўсіх платформаў, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight.

Visual Studio складаецца з рэдактар зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык машыннага ўзроўня. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу дадатку, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падлучаць іншыя дадаткі (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы даданне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), даданне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server).

Кампаненты

Visual Studio уключае адзін ці некалькі кампанентаў з наступных:

Шматлікія варыянты пастаўкі таксама ўключаюць:

У мінулым, у склад Visual Studio таксама ўваходзілі прадукты:

Версіі

Да выхаду Visual Studio Version 4.0 асяроддзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і Source Safe пастаўляліся ў якасці самастойных пакетаў.

Афіцыйная
назва
Кодавая
назва
Унутраная
версія
Версія
.NET Framework
Дата
выхаду
Visual Studiox4.0xВясна 1995
Visual Studio 97Boston5.0x1997
Visual Studio 6.0Aspen6.0x1998-06
Visual Studio .NET (2002)Rainier7.01.02002-02-13
Visual Studio .NET 2003Everett7.11.12003-04-24
Visual Studio 2005Whidbey8.02.02005-11-07
Visual Studio 2008Orcas9.03.52007-11-19
Visual Studio 2010Dev10/Rosario10.04.02010-04-12
Visual Studio 11 Beta11.04.52012-03-01

Дадаткі

Асноўны артыкул: Спіс убудавальных дадаткаў для Microsoft Visual Studio Visual Studio пабудавана на архітэктуры, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання ўбудавальных дадаткаў (англ.: Add-Ins) — плагінаў ад іншых распрацоўшчыкаў, што дазваляе пашыраць магчымасці асяроддзя распрацоўкі.

Некаторыя з найбольш папулярных дадаткаў:

Гл. таксама

Зноскі

  1. The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.
  2. The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.
  3. https://www.nationalarchives.gov.uk/pronom/fmt/805 Праверана 25 сакавіка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Microsoft Visual Studio
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Microsoft
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай