wd wp Пошук:

Mesobatrachia

Mesobatrachia — падатрад земнаводных атрада Бясхвостыя (Anura). Уключае 6 сямействаў, 24 рода, 187 відаў.

Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага падатраду вар’іруе ад 2 да 20 см. Падатрад Mesobatrachia з’яўляецца своеасаблівым прамежкавым звяном паміж падатрадамі Archaeobatrachia і Neobatrachia. Галава ў большасці відаў даволі масіўная або сярэдняга памеру. Вочы пераважна з вертыкальнымі зрэнкамі. Асаблівасцю з’яўляецца будова пазваночніка. У іх ёсць заднеўвагнутыя (апістацэльныя) пазванкі ў спалучэнні з пярэднеўвагнутымі (працэльнымі) пазванкамі. Плечавы пояс рухомы. Рэбры адсутнічаюць. Таксама большасць відаў не здольна свабодна выкідваць свой язык пры паляванні.

Сустракаюцца ў розных ландшафтах. Могуць знаходзіцца доўгі час на сушы. Актыўнасць пераважна змрочная і ранішняя. Здольныя рыць норы. Кормяцца беспазваночнымі, дробнай рыбай.

Гэта яйцакладныя земнаводныя.

Жывуць у Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы.

Класіфікацыя

Зноскі

Літаратура

Gissi, Carmela; Diego San Mauro, Graziano Pesole and Rafael Zardoya (Жнівень 2006). «Mitochondrial phylogeny of Anura (Amphibia): A case study of congruent phylogenetic reconstruction using amino acid and nucleotide characters». Gene 366 (2): 228-237.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бясхвостыя земнаводныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL