wd wp Пошук:

Neobatrachia

Neobatrachia (лац.)  — падатрад земнаводных атрада бясхвостыя. Уключае 42 сямействы, 5600 відаў. Гэта найбольшы падатрад бясхвостых земнаводных, ён складае каля 97 % відаў ад агульнай колькасці.

Апісанне

Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага падраду дасягае 37 см. Гэтыя жабы з’яўляюцца найбольш развітымі сярод бясхвостых. Адрозніваюцца ад іншых падатрадаў, перш за ўсё, будовай шкілета. Першыя 7 пазванкоў тулава — пярэднеўвагнутыя (працэльныя), астатнія — двойчыўвагнутыя (амфіцэльныя), радзей за ўсё працэльныя, як і крыжавы. Пераважна ўсе віды пазбаўленыя зубоў на сківічных костках. Здольныя далёка выкідваць язык, палюючы за здабычай. Вочы пераважна з гарызантальнымі зрэнкамі. Рэбры адсутнічаюць.

Экалогія і спосаб жыцця

Сустракаюцца ў розных ландшафтах. Розныя віды актыўныя днём і ноччу. Шэраг відаў здольныя рыць норы і падоўгу ў іх перажываць спякоту або холад. Могуць пераадольваць далёкія адлегласці, аддаляцца ад вадаёмаў на значныя адлегласці. Кормяцца беспазваночнымі, рыбай, земноводными, паўзунамі, птушанятамі, рыбай.

Гэта яйцакладныя і жывародныя земнаводныя.

Арэал

Жывуць практычна на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды.

Класіфікацыя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Бясхвостыя земнаводныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS