wd wp Пошук:

Meconopsis grandis

Meconopsis grandis — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Макавыя.

Батанічнае апісанне

Meconopsis grandis расце ў горных раёнах на вільготных і цяністых альпійскіх лугах, у лясах і на скалістых схілах на вышыні ад 3000 да 5200 метраў. Кветкі сіняга або блакітнага колеру, падобныя на кветкі маку, з’яўляюцца ў пачатку лета. Вышыня раслін складае каля 1 метра.

Арэал

Сустракаецца ў Гімалаях (Непал і Бутан), на паўднёвым усходзе Тыбета і на захадзе Кітая.

Культурнае значэнне і прымяненне

Дадзеная расліна з’яўляецца нацыянальным сімвалам Бутана [3].

На аснове дадзенага віду быў створаны гібрыд Meconopsis ×sheldonii G.Taylor.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. About Bhutan Архівавана 27 лютага 2010. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Нацыянальныя сімвалы Бутана
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Макавыя