wd wp Пошук:

Malus spectabilis

Malus spectabilis (англ.: Chinese flowering crabapple) — дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae), якое расце ў Кітаі і культывуецца ў гэтай краіне ў якасці дэкаратыўнай расліны[3].

Батанічнае апісанне

Лістападнае дрэва вышынёй да 8 метраў. Галіны чырванавата-карычневыя, маладыя парасткі апушаныя. Пупышкі таксама чырванавата-карычневыя, з рэдкім апушэннем.

Лісце эліптычнае або вузкаэліптычнае, даўжынёй 5-8 см, голае (маладое лісце пакрыта пухам з абодвух бакоў). Вярхушка ліставай пласцінкі коратка завостраная, краі з дробнымі зубчыкамі. Прылісткі плёнкавыя, 4-6 мм даўжынёй, вузкаланцэтныя.

Кветкі ў бутоне ружовыя, пасля распускання белыя, дыяметрам 4-5 см, сабраны ў парасонападобныя шчыткі па 4-6 штук. Кветаножкі даўжынёй 2-3 см, апушаныя. Чашалісцікі трохкутна-яйкападобныя, даўжынёй 2-4 мм, пасля цвіцення не ападаюць. Час цвіцення: красавік — май.

Плады дыяметрам каля 2 см, жоўтага колеру. Спеюць у жніўні—верасні.

Прымяненне

У паўночных і ўсходніх абласцях Кітая гэты від яблыні культывуецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Выведзена некалькі культурных формаў, у тым ліку з махрыстымі белымі і ружовымі кветкамі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Жуковский П. М. Культурные растения и их сородичи. — Издание 3-е, перераб. и доп. — Л.: Издательство “Колос”, 1971. — С. 438.
  4. Flora of China: Malus spectabilis (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Усходняй Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Яблыня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы