wd wp Пошук:

Mafia Honey

Mafia Honey — фінскі поп-рок гурт, які быў створаны ў 2016 годзе ў Хельсінкі былой вакалісткай спыніўшага дзейнасць гурта «Sallan ja Miron matka maailman ympäri(фін.) бел.» Салай-Мар’яй Хяцінен, падпісаны мясцовым аддзяленьнем Sony Music[2]. Гурт выдаў аднайменны дэбютны сольны альбом у 2019 годзе і некалькі сінглаў з яго, усе песні напісаны Салай-Мар’яй Хяцінен.

Гісторыя

Пачатак гурта ідзе з 2015 года, калі Сала-Мар’я Хяцінен стварыла некалькі дэма-запісаў, якімі зацікаўся лэйбл Sony Music[2]. Потым праз сацыяльныя колы яна пачала шукаць «мілых хлопцаў», якія б утварылі з ёй на чале гурт[2]. Так у склад трапілі гітарыст Томас Ніемісцё, які да гэтага граў у ансамблю фінскай поп-зоркі Робіна(руск.) бел., басіст Ілка Туовінен і барабаншчык Іаганес Эркіля[2].

Дэбютны сінгл «Rakastutaan» (бел.: Давай закахаемся) быў выдадзены 19 студзеня 2018 года[3]. Другі «Koira» (бел.: Сабака) — 1 чэрвеня 2018 года[4]. Апошні сінгл да першага альбома «Yhdeksän elämää» (бел.: Дзевяць жыццяў) трапіў у сеціва 4 студзеня 2019 года, і, па словах вакалісткі гурта Салы-Мар’і Хяцінен, гэты трэк для альбому з першай рэпетыцыі наўмысна запісваўся апошнім, а прычынай таго было жаданне дасягнуць «найлепшага паразумення» ў гурце перад яго запісам[5].

Назва гурта

Гурт атрымаў назву ад аднаго з сабак Мэрылін Манро[6]. Маф быў мальтыйскай балонкай(руск.) бел., якую Фрэнк Сінатра падарыў Мэрылін Манро; поўная мянушка «англ.: Mafia Honey» была дадзена сабаку ў сувязі з нібыта мафіёзнымі сувязямі Сінатры[7]. Калі Манро памерла, сабаку аддалі сакратару Сінатры[7].

Дыскаграфія

Альбомы

Назва Выданне Чарты Сертыфікаты
FIN
Mafia Honey
  • Выдадзены: 26 красавіка 2019 года
  • Фармат: CD / лічбавая дыстрыбуцыя
  • Лэйбл: Sony Music
- -

Сінглы

Назва Год Чарты Альбом
FIN
Koira 2018 - Mafia Honey
Rakastutaan 71 (радыёчарт)[8]
Yhdeksän elämää 2019 -

Удзельнікі

Зноскі

  1. Mafia Honey – Suomen virallinen lista – Musiikkituottajat(фін.) . Musiikkituottajat(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  2. 1 2 3 4 Haavisto, Markku Tulokasyhtye Mafia Honey tekee isoa soundia ja tuo kanteleen rockmusiikkiin(фін.) . Yle (10 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  3. Pitkänen, Enni Tässä he ovat - Mafia Honey on uusi suomalainen rock-yhtye!(фін.) . Bauer Media Group(руск.) бел.. SuomiRock(фін.) бел. (30 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  4. Selvä Kesä 2019 – Esiintyjät(фін.) . Sininauhasäätiö(фін.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  5. Siikaluoma, Mirko “Kuinka nykyään helposti ne läheisimmätkin ystävät ja läheiset katoaa jonnekin” – Parasta juuri nyt -soittolistan vieraana Mafia Honey(фін.) . Soundi(фін.) бел. (8 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  6. Siikaluoma, Mirko “Yöt on sävellysten aikaa” – Perjantaibiisinä nimekkäistä tekijöistä koostuvan Mafia Honeyn Rakastutaan(фін.) . Soundi(фін.) бел. (19 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  7. 1 2 Crisley, Kathleen Marilyn Monroe and her dogs(англ.) . DoggyMom.com (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  8. Suomen Virallinen Lista(фін.) . Musiikkituottajat(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Фінляндыі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Квартэты
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай