wd wp Пошук:

Lynx pardinus

Lynx pardinus — від класа млекакормячых атрада драпежных сямейства каціныя. Раней часта лічылася падвідам рысі звычайнай. На сённяшні дзень даказана, што гэта два розныя віды, эвалюцыянавалі незалежна адзін ад аднаго ў эпоху плейстацэну. Адрозніваецца ад апошняй больш светлай афарбоўкай і рэзка выяўленымі плямамі, якія надаюць ёй падабенства з афарбоўкай леапарда. Зімой поўсць чэзне і робіцца больш тонкай. Яна таксама напалову меншая за звыйчайную рысь, і таму палюе ў асноўным на дробную дзічыну — зайцоў і трусоў, толькі зрэдку нападае на дзіцянят аленяў.

Найвялікшая папуляцыя ў свеце пражывае ў нацыянальным парку Даньяна.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Знікаючыя віды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каціныя