Даньяна (ісп.: Parque Nacional y Natural de Doñana) — нацыянальны парк у Андалусіі, Іспанія.
Арганізаваны ў 1963 годзе. Займае плошчу 75 800 га. У парку ахоўваюцца сасновыя лясы на выдмах акіянскага ўзбярэжжа і прэснаводныя балоты ў вусце ракі Гвадалквівір.
Нацыянальны парк Даньяна ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1994 годзе. Сюды на зімоўку прылятае звыш паўмільёна вадаплаўных птушак. Тут жыве найбольшая колькасць Lynx pardinus.