wd wp Пошук:

Lycoris radiata

Lycoris radiata — від кветкавых раслін роду Lycoris сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).

Апісанне

Шматгадовая цыбульная расліна. Для расліны характэрна ранняе з’яўленне кветак да лісця, якія размяшчаюцца ў парасоніку на бязлісцевым кветканосе вышынёй ад 30 да 70 см. Лісты раўналежныя адзін аднаму і маюць шырыню 0,5—1 см. Афарбоўка кветак чырвоная або белая. Форма кветак няправільная з крывымі адагнутымі назад участкамі.

Цвіценне расліны адбываецца познім летам, у пачатку восені. Часта пасля моцных ападкаў.

Распаўсюджанне

Першапачатковы арэал расліны знаходзіцца на тэрыторыі Кітая, Карэі і Непала, з якіх пазней быў перавезены і натуралізаваны ў Японіі, ЗША і іншых краінах.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Амарылісавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны