wd wp Пошук:

Lady Pank

«Lady Pank»польскі рок-гурт, створаны ў 1981 годзе ва Уроцлаве Янам Барысевічам[pl] “pl:Jan Borysewicz)”) і Анджэям Магільніцкім[pl]. Адзін з самых папулярных гуртоў у гісторыі польскага року.

Калектыў выпусціў больш за 20 альбомаў і дзясяткі сінглаў, у прыватнасці, «Mniej niż zero[pl]», «Wciąż bardziej obcy», «Kryzysowa narzeczona». Назва гурта паходзіць ад назвы першага запісу «Mała Lady Punk» (з некалькі змененым напісаннем). Першы афіцыйны канцэрт пад шыльдай «Lady Pank» гурт гуляў у чатырохасобавым складзе (Ян Барысевіч — вакал, гітара; Эдмунд Стасяк — гітара; Павал «Галка» Мельчарэк — бас-гітара; Анджэй Поляк — барабаны) 14 жніўня 1982 года з нагоды адкрыцця студэнцкага клуба «Park»[upper-alpha 1].

Музыканты

Склад групы некалькі разоў змяняўся. Заўсёды, аднак, у камандзе выступалі Ян Барысевіч і Януш Панасевіч (з восені 1982 года, пасля завяршэння абавязковай ваеннай службы). У перыяд найбольшай папулярнасці ў камандзе выступалі таксама Павел Мсціслаўскі (бас-гітара), Эдмунд Стасяк (рытм-гітара) і Яраслаў Шлягоўскі (барабаны). У гэтым складзе каманда дамаглася найбольшых поспехаў[1].

Цяперашні склад

Дапаможны склад

Гісторыя

Гурт «Lady Pank» быў заснаваны ў канцы 1981 года, неўзабаве пасля сыходу з гурта «Budka Suflera» гітарыста і кампазітара Яна Барысевіча і аўтара тэкстаў Анджэя Магільніцкага.

Заўвагі

  1. На самой справе, гэта быў чацвёрты канцэрт пасля канцэртаў у Познані («Arena Rock»), Свінауйсце, Варшаве — клуб «Accent»; шосты канцэрт гурт гуляў у Ясле.

Зноскі

  1. Sklady «Lady Pank»(польск.) .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Рок-гурты Польшчы