wd wp Пошук:

Lada Kalina

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каліна. Lada KalinaLada Kalina на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: ААТ «АўтаВАЗ»
Выпуск: 20042018
Клас: малы, B-клас
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: седан, хэтчбэк, універсал
Платформа: «Гама» (ВАЗ-2108)

LADA Kalina (Лада Каліна, руск.: Лада Калина) — сямейства аўтамабіляў Лада. Выпускаецца з 2004 года.

Першае пакаленне

Першая серыйная Lada Kalina

Распрацоўка аўтамабіля распачата ў 1993 годзе. У 1998 аўтамабіль атрымаў назву Лада Каліна.

Прататыпы дэманстраваліся ў 1999 — хетчбэк, у 2000 — седан і ў 2001 — універсал.

Першынцам новага сямейства стаў седан (ВАЗ-1118), які сышоў з канвеера 18 лістапада 2004 года. 21 ліпеня 2006 пачата зборка пяцідзвярных хетчбэкаў (ВАЗ-1119), а ў жніўні 2007 года выпушчаны аўтамабіль у кузаве ўніверсал (ВАЗ-1117).

З сярэдзіны 2008 года выпускаецца спартыўная версія Lada 1119 — Lada Kalina Sport.

1 мая 2011 года быў спынены выпуск аўтамабіля Lada Kalina у кузаве седан, які быў заменены новым аўтамабілем Lada Granta[1][2]. Што датычыцца мадыфікацый хетчбэк і ўніверсал, то іх выпуск яшчэ працягваўся некаторы час. 1 сакавіка 2013 года АўтаВАЗ завяршыў вытворчасць аўтамабіляў Лада Каліна першага пакалення. За 9 гадоў з канвеера сышло каля 760 тыс. машын[3].

Мадыфікацыі

Аўтамабіль прапануецца ў трох тыпах кузава: седан (ВАЗ-1118), універсал (ВАЗ-1117), пяцідзвярны хэтчбек (ВАЗ-1119).

Да 2007 года аўтамабілі прапаноўваўся толькі ў адной камплектацыі — «Норма» з васьміклапанным рухавіком 1,6 л. Зараз аўтамабілі вырабляюцца ў трох асноўных варыянтах выканання: «стандарт», «норма», «люкс». Для кожнай мадэлі сямейства LADA Kalina прадугледжана дзве версіі рухавіка: 16-клапанны аб’ёмам 1,4 літра або 8-клапанны аб’ёмам 1,6 літра[4].

Галерэя

Тэхнічныя характарыстыкі

Тэхнічныя характарыстыкі

Мадэль: 1118 1119 1117 Lada Kalina Sport
Выпуск: 2004—2011 2006—2013 2007—2013 2008—
Кузаў:Апорны, сталёвы
Тып: чатырохдзвярны седан пяцідзвярны хетчбэк пяцідзвярны ўніверсал пяцідзвярны хетчбэк
Колькасць месцаў: 5
Памеры Д × Ш × В: 4040385040403905
1700170017001700
1500150015001480
Колавая база, мм:24702475
Каляіна пярэдняя / задняя1430 / 14101440 / 1405
Падрыхтаваная маса, кг 1080115511851080
Поўная маса, кг 1555155515851555
Аб'ём багажніку 400235 / 545*350 / 650*235 / 545*
Рухавік:
бензінавы, чатырохтактны, з размеркаваным упырскам паліва з электронным упраўленнем
1,6 8V : 1596 см³, 8V, 60 кВт пры 5100 аб / хв
1,4 16V : 1390 см³, 16V, 65,5 кВт пры 5600 аб / хв
1,6 16V : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв
1,4 16V : 1390 см³, 16V, 65,5 кВт пры 5600 аб / хв
1,6 16V : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв
Трансмісія:
Прывад:пярэдні
Каробка перадач:механічная, 5-ступеньчатая
Падвеска:Спераду: незалежная, спружынная, McPherson;
Ззаду: паўзалежная, спружынная
Тормазы:Дыскавыя
Рулявое кіраванне:рулявы механізм тыпу «шасцярня-рэйка» з электрамеханічным узмацняльнікам

* З раскладзеным заднім сядзеннем

Вытворчасць

Для вытворчасці “Каліны” была пабудавана новая лінія, c заяўленай праектнай магутнасцю 220 тысяч аўтамабіляў у год. На пачатку вытворчасці суткавы тэмп зборкі складаў 335 штук. З восені 2005 года поўнасцю былі запушчаныя аўтаматызаваныя комплексы па зварцы і афарбоўцы кузаваў.

Адкліканні

У жніўні 2007 года з-за дэфекту ў рулявой калонцы прыйшлося адклікаць 6200 аўтамабіляў, вырабленых у снежні 2005 — студзені 2006. Яны былі адрамантаваныя дылерам ААТ кампаніяй «Бранск-Лада».

З-за дэфекту ліцця картэра рулявога механізму завод адклікаў 171 аўтамабіль Lada Kalina, якія былі выпушчаныя 24 — 25 мая 2006 года. Акрамя таго, з-за дэфектаў апор рухавіка былі адкліканыя 8,4 тысячы аўтамабіляў Lada Kalina[5].

Улічваючы агульны аб’ём прададзеных аўтазаводам машын гэтай маркі, амаль 80% аўтамабіляў Lada Kalina, якія былі выраблены заводам у 2006 годзе, ўтрымлівалі дэфекты[6].

Для выключэння магчымай няспраўнасці ў працы паліўнай сістэмы АўтаВАЗ аб’явіў аб адклiканнi 70.000 аўтамабіляў Lada Kalina, вырабленых з кастрычніка 2011 па сакавік 2012 года.

Другое пакаленне

Пад канец жніўня 2012 года на Маскоўскім міжнародным аўтасалоне (ММАС-2012) былі прадстаўленыя рэстайлінгавыя аўтамабілі Lada Kalina[7][8]. Аўтамабілі атрымалі новы дызайн экстэр’еру і інтер’еру.

Абноўленае сямейства выпускаецца толькі ў кузавах хетчбэк (ВАЗ-2192) і ўніверсал (ВАЗ-2194). Месца седана ў мадэльным шэрагу цяпер займае мадэль LADA Granta. У мадэльным шэрагу кампаніі аўтамабіль цяпер займае цэнавую нішу паміж LADA Granta і LADA Priora[9].

Серыйная вытворчасць другога пакалення LADA Kalina пачалася ў 2013 годзе. 16 мая — у кузаве хэтчбек[10], а 17 верасня — універсал[11].

LADA Kalina Sport другога пакалення выйшаў у продаж 6 жніўня 2014 года[12]. LADA Kalina Sport абсталявана 118-моцным 16-затамкавым рухавіком аб’ёмам 1.6 л, які дазваляе дасягаць 100 км/г за 9,5 секунд і развіваць максімальную хуткасць 197 км/г. Аўтамабіль атрымаў абноўленую сістэму ўпуску і выпуску, 5-ступеньчатую механічную каробку перадач са збліжанымі перадачамі і тросавым прывадам, рулявое кіраванне, паменшаны на 20 мм дарожны прасвет, газанапоўненыя амартызатары, 16-цалевыя нізкапрофільныя колы і абвісь спартыўнага стылю.

У жніўні 2014 годзе пачалася вытворчасць LADA Kalina Cross[13]. Мадыфікацыя адрозніваецца молдынгамі, накладкамі на колавых арках і парогах, устаўкамі на панэлі прыбораў. Дарожны прасвет павялічаны на 23 мм. Машына мае больш жорсткія стабілізатары папярочнай устойлівасці, змененыя месцы мацавання спружын і новыя амартызатары.

Тэхнічныя характарыстыкі

Для новай Kalina прапанавана тры варыянты рухавікоў[14]:

Аўтамабіль прапаноўваўся ў дзевяці каляровых варыянтах[15].

Тэхнічныя характарыстыкі
Мадэль: 2192[16] 2194[17] LADA Kalina Sport[18]
Выпуск: 05.2013— 09.2013— 08.2014—
Кузаў:Апорны, сталёвы
Тып: пяцідзвярны хетчбэк пяцідзвярны ўніверсал пяцідзвярны хетчбэк
Колькасць месцаў: 5
Памеры Д × Ш × В: 389340843943
170017001700
150015041450
Колавая база, мм:24762478
Каляіна пярэдняя / задняя1430 / 14141430 / 14141431 / 1432
Падрыхтаваная маса, кг 112511251150
Поўная маса, кг 156015601626
Аб'ём багажніку 240 / 550*355 / 670*240 / 550
Рухавік:
бензінавы, чатырохтактны, з размеркаваным упырскам паліва з электронным упраўленнем
размешчаны спераду, папярочна
1,6 8V, МКП : 1596 см³, 8V, 64 кВт пры 5100 аб / хв

1,6 16V, МКП : 1596 см³, 16V, 78 кВт пры 5800 аб / хв
1,6 16V, АКП : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв

1,6 16V, АКП : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв 1596 см³, 16V, 87 кВт пры 6750 аб / хв
Трансмісія:
Прывад:пярэдні
Каробка перадач:механічная, 5-ступеньчатая
аўтаматычная, 4-ступеньчатая
аўтаматычная, 4-ступеньчатаямеханічная, 5-ступеньчатая
Рулявое кіраванне:рулявы механізм тыпу «шасцярня-рэйка»
* З раскладзеным заднім сядзеннем

Зноскі

  1. http://www.rian.ru/company/20110501/369911843.html «АўтаВАЗ» спыняе выпуск Lada Kalina у кузаве седан, 011-05-01, РІА Навіны
  2. http://news.auto.ru/news/8699
  3. Прэс-цэнтр ААТ «АўтаВАЗ» — АўтаВАЗ развітваецца з першым пакаленнем LADA Kalina (01.03.13)(недаступная спасылка)
  4. http://www.lada-auto.ru/cgi-bin/pr.pl?id=0&id_article=40923&prev=83(недаступная+спасылка)
  5. autogazeta.com — The Search Engine that Does at InfoWeb.net Архівавана 22 лютага 2009.
  6. http://modeli.vazik.ru/vaz/vaz-1118.htm
  7. АВТОВАЗ паказаў на Маскоўскім аўтасалоне Lada Kalina 2 (руск.)
  8. З’явіліся першыя фатаграфіі абноўленай «Каліны» Архівавана 31 жніўня 2012. (руск.)
  9. 1 2 Афіцыйны сайт – АВТОВАЗ паказаў свае навінкі, 29.08.2012 Архівавана 2 верасня 2012. (руск.)
  10. http://www.lada-auto.ru/cgi-bin/xml1.pl?step=view_one_news&bind1=121
  11. http://ladamedia.ru/news/start_proizvodstva_universalov_novoi_lada_kalina Архівавана 23 верасня 2013.
  12. http://www.lada.ru/press-releases/102443.html www.lada.ru — АВТОВАЗ выпустил в продажу LADA Kalina Sport. 06.08.2014 (руск.)
  13. Изготовлена предсерийная партия LADA Kalina Cross // lada.ru (руск.)
  14. http://www.zr.ru/content/news/530192-avtovaz_obnarodoval_oficialnyje_foto_i_tehdannyje_novoj_lada_kalina/ АўтаВАЗ апублікаваў афіцыйныя фота і тэхзвесткі новай Lada Kalina
  15. http://www.kolesa.ru/news/2012/08/29/mmas-2012_debyutirovalo_vtoroe_pokolenie_lada_kalina Архівавана 5 верасня 2012. ММАС-2012: дэбютавала другое пакаленне Lada Kalina(руск.)
  16. http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=6656161&branch=tth Архівавана 15 жніўня 2013. www.lada.ru — LADA Kalina хэтчбек. Технические характеристики (руск.)
  17. http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=6656162&branch=tth Архівавана 23 жніўня 2013. www.lada.ru — LADA Kalina универсал. Технические характеристики (руск.)
  18. http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=8051062&branch=tth Архівавана 12 лютага 2015. www.lada.ru — LADA Kalina Sport. Технические характеристики (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2004
Катэгорыя·Аўтамабілі ВАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х