wd wp Пошук:

Kryvakryž

«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі неафолк-праект Алеся Мікуса.

Гісторыя

Дэбютны выступ адбыўся 6 красавіка 2008 года на фестывалі «Crivia Aeterna» у Мінску. Першы альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 года пад назвай «Malitvy vainy» (Малітвы вайны).[1] Перад гэтым у 2008 годзе ў Літве ўбачыў свет дыск з лірычнымі кампазіцыямі «У каралеўскіх далонях», палову песень якога створаны Крывакрыжам. У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам альбом пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка».[2] Песні з гэтага альбома напісаны на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі. Фактычна праект скончыў сваё існаванне пасля выпуску «Рамантыкі», бо потым пад гэтай назвай выступаў не было ды навінаў пра «Крывакрыж» няма.

Склад

Дыскаграфія

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Kryvakryž “Малітвы вайны” / Experty.by
  2. Алесь Мікус запісаў альбом “Рамантыка”. Ёсць песні на вершы Дубоўкі Архівавана 18 мая 2018. / Westki.info

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі