wd wp Пошук:

Krou

Кроў (Kroŭ, Krou) — музыка, рэпер, актор тэатра і незалежнага кіно, публіцыст (палітычнай і эканамічнай тэматыкі), прадзюсар; стваральнік і вядучы праграмы «Black Beat» на радыё «Рацыя»; аўтар, рэжысёр, выканаўчы прадзюсар і вядучы адукацыйна-забаўляльнай праграмы для моладзі «YoLife!» Белсаце, уладальнік музычнага выдавецтва Ambasada Music Group, кампаніі KROU Entertainment, бізнэсовец, стваральнік аднаго з першых беларускамоўных хіп-хоп праектаў Чырвоным па Белым (ЧпБ).

Біяграфія

Нарадзіўся на Гарадзеншчыне, вырас і выхаваўся на Палессі.

Творчасць

Першы яго выступ з гуртом ЧпБ адбыўся ў 2005 годзе на фестывалі Басовішча.

Таксама ўдзельнічаў у Басовішчы-2006, Басовішчы-2007, XL BRUK MegaShow Festival — 2006, 2007, у фестывалі Беларускі Андэрграўнд 2 у Варшаве, на ім гурт ЧпБ упершыню выступіў у складзе: Krou, Realize, Zeman, Jaycop і DJ Spox.

Граў у варшаўскім тэатры Stara ProchOFFnia, у п’есе «Неба» вядомага беларускага драматурга і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка.

Грае адну з першапланавых роляў у камедыйным мастацкім фільме «Piąty Zmysł» (бел. Пятае Пачуццё) польскага рэжысёра Пётра Коханьскага.

Музычныя праекты

alter-ego — Ambasadar KROU

Сольны праект Ambasadara KROU, вядомага слухачам з ужо вядомага гурта Чырвоным па Белым. Творчасць Кроў адрозніваецца ад ЧпБ больш мэйнстрымным падыходам да хіп-хопа. Саркастычныя, часам трохі агрэсіўныя тэксты перамешаныя вялікай колькасцю дасціпных punch-line’аў, skills’амі і flow.

Дыскаграфія

Альбомы

Супольныя праекты

Спасылкі

  1. Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  2. (unspecified title) Праверана 20 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэперы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне