wd wp Пошук:

Krascheninnikovia

Krascheninnikovia — род раслін сямейства Amaranthaceae

Апісанне

Аднадомныя кусты або паўкусты, да 1 м вышынёй. Лісце чарговае, суцэльнае, ланцэтна-яйкападобнае, ланцэтнае, даўгаватае, эліптычнае або лінейнае, цэльнакрайняе, сярэдняя жылка знізу моцна выступае; ля аснавання звужанае ў хвосцік да 4 мм даўжынёй. Лісце і аднагадовыя парасткі пакрытыя зоркавымі і збольшага простымі валасінкамі.

Кветкі раздзельнаполыя, аднадомныя. Тычынкавыя кветкі сабраны ў кароткія, шчыльныя, коласападобныя, верхавінкавыя суквецці, без прыкветнічкаў, калякветнік просты, з 4 лісточкаў, тычынак 4. Песцікавыя кветкі без калякветніка, размешчаны ў пазухах лісця, схаваныя ў двух прыкветнічках, зрослых больш чым напалову; песцік з двума ніткападобнымі лычыкамі і валасістай завязью. Плады вертыкальныя, звычайна яйкападобныя, пакрытыя валасінкамі, у абгортцы з прыкветнічкаў.

Віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыяў Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Лебядовыя