wd wp Пошук:

Kobus ellipsiprymnus

Kobus ellipsiprymnus — найбольш вядомы від з роду вадзяных казлоў.

Знешні выгляд

Вадзяны казёл — буйная і моцная антылопа. Вышыня дарослых самцоў у карку дасягае 130 см, вага — 250 кг. Самкі менш, але ненашмат[1]. Назва гэтай антылопы на большасці моў — пераклад слова waterbok на мове афрыкаанс.

Вадзяны казёл у нацыянальным парку імя Кругера(руск.) бел., ПАР

Афарбоўка жывёлы — буравата-шэрая, аднатонная, але на задняй часткі спіны, ля хваста, маецца белая пляма ў выглядзе кальца або падковы. Белыя плямы таксама ёсць ля вока і на горле. Поўсць густая, але грубая; на шыі кароткая грыва.

Рогі маюцца толькі ў самцоў. Цяжкія, шырока расстаўленыя, вілападобныя, яны злёгку загінаюцца наперад і дасягаюць больш за метр у даўжыню [1].

Голас вадзянога казла даволі своеасаблівы. Гэта звонкі, часта паўтаральны крык, падобны адначасова на брэх і звон, як пры ўдары па метале.

Арэал і захаванасць віду

Вадзяны казёл жыве па ўсёй Афрыцы паўднёвей Сахары, адсутна толькі ў трапічных лясах басейна Конга і Нігера, на Самалійскім паўвостраве і на паўднёвым ускрайку кантынента[1].

Колькасць вадзяных казлоў адносна высокая, а ў апошнія гады ў ПАР і Намібіі нават вырасла. Гэты від лічыцца згодна Міжнароднай Чырвонай кнізе, «якія знаходзяцца пад невялікі пагрозай» (LC — Least Concern; гэта самая нізкая катэгорыя, якая азначае, што від па-за небяспекай).

Спосаб жыцця і паводзіны

Самка і цяля

Назва антылопы не адпавядае яе ладу жыцця. Да вадаёмаў вадзяны казёл падыходзіць звычайна не часцей, чым іншыя насельнікі саваны, але ахвотна кідаецца ў ваду пры ўзнікненні небяспекі, напрыклад, нападзе драпежніка[2]. Вадзяныя казлы добра плаваюць.

Як і іншыя прадстаўнікі падсямейства, вадзяны казёл аддае перавагу зарослым хмызняком і паасобнымі дрэвамі рачным далінам, хоць нярэдка яго можна сустрэць і сярод сухой хмызняковай саваны ці нават у зусім бязлесным стэпе, напрыклад, у кратары Нгорангора. Дарослыя самцы вядуць адзіночны лад жыцця; самкі і моладзь утвараюць невялікія групы, якія ў сухі сезон аб’ядноўваюцца ў статкі[1].

На сваёй тэрыторыі яны не здзяйсняюць далёкіх пераходаў, аддаюць перавагу аселаму жыццю. Днём вадзяныя казлы адпачываюць. Корм (які складаецца ў асноўным з травяністай, часта воднай расліннасці) і ваду яны шукаюць раніцай і ў другой палове дня да вечара.

Самец і самка вадзяных казлоў, гатовыя да спарвання. Намібія

Старыя самцы валодаюць значным індывідуальным участкам, на якім у перыяд гону стараюцца ўтрымаць статак самак. Паміж самцамі нярэдка бываюць бойкі. Перад пачаткам турніру байцы становяцца адзін супраць аднаго з шырока расстаўленымі пярэднімі нагамі, апусціўшы да зямлі галаву. Падчас бітвы жывёлы, скрыжаваўшы рогі, упіраюцца лбамі і імкнуцца прыціснуць галаву праціўніка. Перад спарваннем самец, пераследуючы самку, кладзе галаву і шыю ёй на круп.

Цяжарнасць доўжыцца 7-8 месяцаў. Масавы ацёл прымеркаваны да пачатку дажджлівага перыяду. Самка прыносіць у год аднаго цяля рыжаватай афарбоўкі. Нованароджаны важыць каля 13 кг[2].

Скурныя залозы вадзяных казлоў вылучаюць асаблівы сакрэт, які змочвае поўсць і выдае рэзкі своеасаблівы «казліны» пах. Гэты пах пры не вельмі ўмелай разделке тушы часта перадаецца мясу, з-за чаго вадзяны казёл у шэрагу месцаў Афрыкі (асабліва сярод белага насельніцтва) лічыцца нізкасортнай дзічынай. Гэта не перашкаджала ў мінулым здабываць вадзяных казлоў ў вялікай колькасці дзеля трывалай шкуры. Зараз вадзяны казёл — аб’ект выключна спартыўнага палявання, на якое існуе пастаянны попыт, асабліва ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

У вадзянога казла ў прыродзе шмат ворагаў і акрамя чалавека. Гэта, у першую чаргу, буйныя кошкі — леў, леапард і гепард.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Жизнь животных, под ред. С.П.Наумова и А.П.Кузякина. . — М.: «Просвещение», 1971. — Т. 6. — С. 506. — 300 000 экз.
  2. 1 2 Водяной козел. Праверана 21 марта 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Пустарогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1833 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сысуны Афрыкі