wd wp Пошук:

Вадзяныя казлы

Вадзяныя казлы (Kobus) — род парнакапытных млекакормячых сямейства пустарогія. Блізкія да балотных казлоў. Вадзяныя казлы распаўсюджаныя ў Афрыцы ад Сенегала да Капскай зямлі. 5 відаў.

Kobus ellipsiprymnus сустракаецца ў Паўднёвай і Усходняй Афрыцы ад Лімпопа да Самалі. Даўжыня цела да 2,2 м, даўжыня хваста 45 см. Вышыня ў карку да 130 см. Пераважная афарбоўка шэрая з чырванавата-бурым адценнем. На крупах, у пачатку хваста, характэрная светлая паласа. Рогі (толькі ў самцоў) пакрытыя шматлікімі кольцападобнымі патаўшчэннямі, даўжыня да 80 см. Жыве невялікімі групамі ў лясах і саванах паблізу вадаёмаў, часткай у трысняговых і хмызняковых зарасніках па берагах рэк, у Паўднёвай Афрыцы сустракаецца і ў сухіх месцах. Палююць на вадзяных казлоў пераважна з-за шкуры: мяса нясмачнае.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустарогія