wd wp Пошук:

Kepler-1649 c

Мастацкая выява паверхні планеты Kepler-1649 c, зоркі Kepler-1649 і планеты Kepler-1649 b

Kepler-1649 cэкзапланета, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Kepler-1649, на адлегласці каля 300 светлавых гадоў ад Зямлі[1]. У 2020 годзе дырэктар навуковага бюро SETI K2 Джэф Кафлін назваў яе «самай падобнай на Зямлю планетай», выяўленай касмічным тэлескопам Кеплер[2].

Характарыстыкі

Маса і арбіта

Экзапланета была ідэнтыфікаваная НАСА як скалістая і вельмі блізкая па памерам да Зямлі (1,06 R). Знаходзіцца ў межах населенай зоны.

Клімат

Інфармацыі аб клімаце Kepler-1649 c вельмі мала. Планета атрымлівае 75 % святла зоркі, адносна Зямлі. Раўнаважная тэмпература яе паверхні ацэньваецца ў 234 K. Зыходзячы з гэтага, у залежнасці ад атмасферы, тэмпература яе паверхні можа быць дастаткова блізкай да тэмпературы Зямлі, што дае магчымасць існавання вады ў вадкім стане. Склад атмасферы невядомы.

Населенасць

Планета знаходзіцца ў населенай зоне, але з-за недахопу інфармацыі пра атмасферу экзапланеты незразумела, ці зможа Kepler-1649 c падтрымліваць ваду ў вадкім стане на сваёй паверхні. Станам на 2020 год на Kepler-1649 яшчэ не назіралася ніякіх сонечных успышак. Тым не менш, навукоўцы мяркуюць, што такі тып зоркі схільны да стварэння частых сонечных успышак, якія маглі б знішчыць атмасферу экзапланеты і перашкодзіць узнікненню жыцця.

Зноскі

  1. Newfound alien planet may be most Earth-like yet
  2. Potentially habitable exoplanet that is earth-like in size and temperature discovered 300 light-years away

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Лебедзь (сузор’е)
Катэгорыя·Экзапланеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Экзапланеты
Катэгорыя·Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2020 годзе