wd wp Пошук:

Kepler-1649

Kepler-1649 (KOI-3138) — адзіночная зорка ў сузор’і Лебедзя. Знаходзіцца на адлегласці 302 светлавых гадоў ад Сонца.

Характарыстыкі

Зорка з’яўляецца чырвоным карлікам з бачнай зорнай велічынёй каля 16м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 13,38m, а ў фільтры K — 12,59m[2]. Яна належыць да спектральнага класу M5 V[3]. Маса зоркі складае 0,2 масы Сонца, радыус — 0,23 сонечнага радыусу[1]. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 3240 Кельвінаў[1]. Яе свяцільнасць прыкладна ў 194 разы менш свяцільнасці Сонца[1].

Планетная сістэма

У красавіку 2017 года міжнародная каманда астраномаў у часопісе «The Astronomical Journal» паведаміла аб адкрыцці экзопланеты Kepler-1649 b[3][4], якая прадстаўляе сабой аналаг Венеры па памеры і атрыманай ад зоркі энергіі[3]. Яе маса невядомая, але, верагодна, яна з’яўляецца скалістай планетай. Перыяд звароту вакол бацькоўскай зоркі складае каля 8,69 сутак. Раўнаважная тэмпература яе паверхні ацэньваецца ў 307 K (у Зямлі — 254 K, без уліку парніковага эфекту). Магчыма, што планета акружаная шчыльнай атмасферай, якая стварае на яе паверхні магутны парніковы эфект.

У красавіку 2020 года ў зоркі адкрыта другая планета — Kepler-1649 c[1], якая па сваіх уласцівасцях можа з’яўляцца аналагам Зямлі: яе радыус складае 1,06 радыусу Зямлі, і ад сваёй зоркі яна атрымлівае 0,75 той энергіі, што Зямля атрымлівае ад Сонца — яе раўнаважная тэмпература ацэньваецца ў 234 К. Арбітальны перыяд звароту складае каля 19,54 сутак.

З вялікай верагоднасцю абедзве планеты прыліўна сінхранізаваныя з бацькоўскай зоркай, то бок заўсёды звернутыя да яе адным бокам[1].

Планета



Маса



(M)
Радыус



(R)
Перыяд звароту



(дзён)
Вялікая паўвось



арбіты
(а.е.)
Эксцэнтрысытэт



арбіты
Інсаляцыя



(S)
Раўнаважная тэмпература



(K)
b - 1,017 ± 0,051 8,689099 - 0 2,208 ± 0,094 307 ± 26
c - 1.06±0.15 19,53527 - 0 0,750 ± 0,032 234 ± 20

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 A Habitable-zone Earth-sized Planet Rescued from False Positive Status, https://iopscience.iop.org/journal/2041-8205.
  2. 1 2 KOI-3138 — High proper-motion Star. SIMBAD. Centre de Données astronomiques de Strasbourg.
  3. 1 2 3 Kepler-1649b: An Exo-Venus in the Solar Neighborhood, https://iopscience.iop.org/journal/1538-3881.
  4. Kepler-1649 b: транзитный аналог Венеры, http://www.allplanets.ru/index.htm.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Чырвоныя карлікі
Катэгорыя·Зоркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лебедзь (сузор’е)
Катэгорыя·Планетныя сістэмы